Шмат вядомых людзей даў наш родны горад, але і не менш славутых людзей Беларусі, Украіны, Польшчы і іншых краін свету знайшлі часовы прытулак у Пінску. У 1912 годзе на пэўны час завітаў да нас і гісторык, пісьменнік, міністар БНР Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі. 8 лістапада 2008 года Вацлаву Ластоўскаму спаўняецца 125 год...
Крок да свабоды, які робіць чалавек – крок болю, крок трагедыі... Ён здзейсніў яго і не аднойчы. Нашага земляка няма сярод нас ужо 140 год, нават магіла яго ў Францыі, але яго крокі да свабоды беларусаў зроблены на гэтай зямлі. Імя яго малавядомае сярод людзей, нават сярод гісторыкаў... 140 год назад у Францыі на 73 годзе жыцця памёр пінчук, грамадска-палітычны дзеяч, вайсковец Кашыц Язэп.
Тыя панурыя часы мінулі ўжо на старонкі нашай вялікай гісторыі. Змяніўся свет, змяніўся светапогляд людзей, змяніўся лад жыцця, але засталася памяць і ў народзе жыве сказ пра “гару Міндоўга”. Здавалася б, а якія ў Пінску горы? А чаму менавіта Міндоўга? Канешне, гор у нашым горадзе няма, але вось тое узвышша, дзе стаяў Лешчынскі манастыр засталося. З гэтым месцам усё і звязана.
У апошні дзень ліпеня з творчага падарожжа, калі магчыма так казаць, вярнуўся ў свой родны Пінск вядомы мастак Яўген Шатохін. Гарадзенская і Віцебская вобласць прымалі нашага земляка на працягу усяго ліпеня. Зараз Яўген Сяргеевіч рыхтуецца да сваёй выставы ў ЗША (Вашынгтон, Нью-Ёрк). Вольнага часу ў яго няма, але ж на некалькі пытанняў ён адказаў...
На нашым сайце ўжо публікаваўся артыкул "Пінск: горад двух краін...", але там была гутарка пра Пінск у 1918/1921 годзе, як яго паміж сабою падзялілі БНР і УНР. У гэтым артыкулу размова пойдзе пра Пінск у ліпені 1941 па ліпень 1946 г. У гэты час Пінск стаў буйным горадам Украіны на Поўначы...
Андрусь Сухаверхій, пасля заявы Вадзіма Макеева аб байкоце адмовіўся ад удзелу у выбарах. Як стала вядома, то спадар Сухаверхій не прыйме ўдзел у сувязі з вучобай...
27 верасня 2007 года ў свет выйшаў апошні нумар грамадска-палітычнай газеты Пінска “Мясцовы Час”. 25 верасня 2008 года “Мясцоваму Часу” споўнілася б 5 год, але нажаль амаль год яе не існуе. Сёння мы успомнім усе яркія моманты з гісторыі гэтага выдання.
У 2008 годзе 13 вёсак Пінскага р-на адзначаюць свой юбілей. На нашым сайце мы размесцім гістарычную інфармацыю пра кожную вёску, якая адзначае юбілей. Сёння гутарка пойдзе пра Пінкавічы, якой у гэтым годзе споўнілася 480 год.
В Минске во время празднования официального Дня независимости на концерте у стелы «Минск -- город-герой» прогремел взрыв. Сработало, предположительно, самодельное взрывное устройство, начиненное металлическими болтами и гайками. Как сообщили пресс-центру Хартии’97 в службе скорой медицинской помощи, после происшествия у стелы на проспекте Победителей госпитализировано около 50 человек.
24 чэрвеня ўрад Беларусі абвесціў пра пачатак выбарчай кампаніі па выбарах у парламент. 1 ліпеня Вадзім Макееў афіцыйна заявіў, што ён не пойдзе на “выбары” і гэтым самым байкатуе іх, што прапаноўвае зрабіць і ўсім астатнім кандыдатам.
1 чэрвеня 1838 года быў арыштаваны Франц Савіч, наш зямляк, заснавальнік і старшыня першага дэмакратычнага аб’яднання беларусаў “Дэмакратычнае таварыства”. З таго моманту мінула 170 год... Арышт Савіча – гэта і разгром “Дэмакратычнага таварыства”, якое дзейнічала з 1836 года і аб’ядноўвала некалькі сот чалавек. Суполка таварыства існавала і ў родным горадзе Франца – Пінску. Ён пражыў усяго 30 гадоў, але тое, што выпала на ягоны жыццёвы шлях, можа хапіць на многія людскія лёсы..
20 чэрвеня спаўняецца 115 год дэпутату Вярхоўнага Савета БССР (1940-1942гг.), удзельнку Народнага схода Заходняй Беларусі (1939г.), арганізатару вызваленчага руху ў Пінскай вобласці Уладзіміру НЯМЫТАВУ. Яго імя доўгія гады было малавядома ў гісторыі Пінска. Усе забылі, хто менавіта арганізоўваў падпольны і партызанскі рух у Пінскай вобласці. Яго трагічная смерць 30 снежня 1942 года пачала другі перыяд у вызваленчай барацьбе супраць нямецкіх акупантаў.
У канцы лютага 2008 года узнікла рэальная пагроза адкрыцця крымінальнай справы на юрыста Вадзіма Макеева, якога абвінавацілі ў тым, што ён скраў нейкія каштоўныя паперы з ОАО “Пінскі завод сродкаў малой механізацыі”.
Гэтае гістарычнае апавяданне напісана на аснове успамінаў Хіхлюк Марыі (1909-1999) якія запісаў краязнаўца, публіцыст Іван Іосіфавіч Калоша ў лютым 1998 года. Апавяданне адлюстроўвае жыццё аднаго з казацкіх родаў, што жывуць у в.Пінкавічы Пінскага р-н.