Новы атракцыён пад назвай “Паездка ў мінулае” з’явіўся ў Пінску. Жадаючыя ўсяго за 2 тысячы рублёў змогуць пракаціцца на металічным муляжы карэты. За гэтыя грошы кволы конік зробіць два кругі па гарадской плошчы. Прычым, пры падарожжы нельга паліць і знаходзіцца ў нецвярозым стане.