З пінскай прадпрымальніцай Наталляй Мястоўскай здарылася грашовая непрыемнасць: 1 верасня 2008 года Гаспадарчы суд Брэсцкай вобласці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць прысудзіў ёй штраф у памеры 17 мільёнаў 555 тысяч рублёў. Прычынай стала тое, што яна своечасова не перааформіла ліцэнзію на новае прозвішча, якое ўзяла пасля таго, як выйшла замуж. Прычым вінаватымі ў гэтай “несвоечасовасці” прадпрымальніца лічыць мясцовых падаткавікоў.