Хваля акцый у падтрымку Аляксандра Баразенка ахапіла Менск, Бярэсце і родны горад палітвязня Пінск. Актывіст руху "За Свабоду" Ігар Салавей лічыць, што галоўнай мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі насельніцтва Беларусі і замежжа, а таксама патрабаванне неадкладнага вызвалення палітвязня.