DataLife Engine > Персона > Міністар БНР у Пінску...
Міністар БНР у Пінску...18 августа 2008. Разместил: Вацлаў Паспаліты |
|
Шмат вядомых людзей даў наш родны горад, але і не менш славутых людзей Беларусі, Украіны, Польшчы і іншых краін свету знайшлі часовы прытулак у Пінску.
У 1912 годзе на пэўны час завітаў да нас і гісторык, пісьменнік, міністар БНР Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі. 8 лістапада 2008 года Вацлаву Ластоўскаму спаўняецца 125 год... Калі ў сакавіку 1921 года раздзерлі тэрыторыю Беларускай Народнай Рэспублікі паміж сабою Польшча і Расія, калі ”ўхадзіла” Беларуская Вясна, міністар БНР Вацлаў Ластоўскі заявіў на ўвесь свет: ”Ні Расія, ні Польшча не могуць казаць аб будучыні Беларусі...Рыжскі мір - гэта надсмешка з дэмакратыіі і яе ідэалаў, гэта злачынства супраць нацыі. Рыжскі дагавор ніколі не будзе прызнаны беларускім народам і ўрад БНР будзе змагацца да апошняй кроплі за сваю незалежнасць і непадзельнасць. Расія і Польшча – акупанты!” Заява гэтая прагучала з вуснаў міністра, гісторыка, вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Вацлава Ластоўскага, які ў 1912 годзе завітаў у Пінск і ніхто яшчэ тады не ведаў, што зусім хутка, цераз некалькі год, гэты госць горада стане постаццю незалежнасці Беларусі.Да візіту ў Пінск, Вацлаў Юстынавіч выдаў у 1910 годзе кнігу ”Кароткая гісторыя Беларусі”, працаваў у рэдакцыі ”Нашай Нівы” і быў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Той факт, што Вацлаў Ластоўскі пакінуў свой след у нашым горадзе знайшоў краязнаўца, публіцыст Эдвард ЗЛОБІН. ”Мусіць нейкі час Ластоўскі працаваў у мясцовай газеце ”Пинский Листокъ”, дзе надрукавана яго некалькі артыкулаў, а таксама яго даследчая праца пра мясцовую мову.” – паведамў спадар Злобін. Міністар Беларускай Народнай Рэспублікі (1920-1923), дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, загадчык кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце, акадэмік БелАН, сакратар Інбелкульта, пісьменнік, гісторык і шмат іншага... Гэта Вацлаў Ластоўскі, але галоўнае, што ён быў Чалавекам. 23 студзеня 1938 года яго расстралялі. P.S. - Грузчык, вартаўнік, прыбіральшчык з гэтага пачынаўся шлях міністра, акадэміка Ластоўскага. Ён проста жадаў звацца чалавекам і быць ім... Вацлаў ПАСПАЛІТЫ |