Толькі за апошні год кошты за навучанне ў БДУ падвышаліся 4 разы. Па словах вядучага спецыяліста аддзела арганізацыі платнай адукацыі універсітэта Вікторыі Міхнюк, самы вялікі скачок цэнаў адбыўся на факультэце журналістыкі, біялагічным і геаграфічным факультэтах.