DataLife Engine > Пинские новости > Вадзім Макееў: ”Гэты выбар на карысць Беларусі!”

Вадзім Макееў: ”Гэты выбар на карысць Беларусі!”


1 июля 2008. Разместил: Вацлаў Паспаліты
24 чэрвеня ўрад Беларусі абвесціў пра пачатак выбарчай кампаніі па выбарах у парламент. 1 ліпеня Вадзім Макееў афіцыйна заявіў, што ён не пойдзе на ”выбары” і гэтым самым байкатуе іх, што прапаноўвае зрабіць і ўсім астатнім кандыдатам.
Вадзім Макееў яшчэ ў студзені гэтага года выказаў свой намер аб удзелу ў выбарах у парламент Беларусі, якія пройдуць 28 верасня 2008 года. Праз месяц ужо была падрыхтавана праграма кандыдата і аформілася ініцыятыўная група, справа была толькі ў рэгістрацыі. Збіраўся спадар Макееў вылучацца ад Пінскага р-н. На сённешні дзень вядома, што пасля таго, як ён адмовіўся ад удзелу, то выбарачная акруга ”пустуе”.
На пытанне ”Чаго Вы адмовіліся?” Вадзім Макееў спачатку параіў усім пачытаць "Аб выбарах" урывак з артыкула ”Улада цемры” Зянона Пазняка, а таксама артыкул ”Беларускай Салідарнасьці”, ініцыятывы ў падтрымку пазіцыі Кансэрватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ "Рэжым абвясьціў "выбары" і сачыць за навінамі на сайце Беларуская Салідарнасьць.
Як адзначае кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата Зміцер Кісель, то абвяшчэнне байкота было відавочна і ўся ініцыятыўная група выступіла супраць удзелу у выбарах.
"Я і мае сябры далучыліся да байкота-2008. Гэта выбар на карысць Беларусі! Мы маем сваю пазіцыю, яна сапраўды незалежная ад усілякіх палітычных партый, менавіта толькі наша. Першапачаткова нашая галоўная мэта была - байкот, але спачатку правесці працу сярод насельніцтва, каб зацікавіць іх" - Вадзім Макееў
"24 чэрвеня пачалася кампанія, але ж усе чулі, як было сказана пра нейкія "падачкі" і што кандыдаты не ад урада не маюць падтрымкі народа і інш. Таму далучэнне Вадзіма Макеева да байкота-2008 года правільны крок! Гэтаму чалавеку не трэба іх "падачкі" Шчэ раз падкрэслю, што на мой погляд гэта правільна. - кажа сп. Кісель.
Вадзім Уладзіміравіч адказаў на некалькі пытанняў.

- Вы мусіць чулі, што ад Пінскага р-н збіраецца балатавацца сябра ПБНФ, 26 гадовы сп. Сухаверхій. Што Вы можыце сказаць па гэтаму?

- Так, безумоўна, я чуў гэта. Стаўлюся да гэтага адмоўна. Чаму? Адзначу яшчэ раз, што Вы знойдзіце ўсе адказы на пытанні ў артыкулах Зянона Пазьняка, бо менавіта яго артыкулы ёсць энцыклапедыя Беларусі. Там Вы знойдзіце пра нашае жыццё, пра планы Масквы, пра дзейнасць ”дэмакратаў” і шмат інш.
- Вадзім Уладзіміравіч, калі ласка, а чым Вы займаецеся зараз акрамя палітыкі?
- Як Вы ведаеце, я жыву ў Мінску, працую вельмі плённа. Трэба бачыць рэальнае жыццё, трэба працаваць і дзейнічаць, трэба быць грамадзянінам.
- На колькі я ведаю, то Вы бачыце Беларусь у НАТО і ў свой час займаліся развіццём партнёрства паміж НАТО і нашай краінай?
- Так. Беларусі варта уступіць у НАТО. Але геапалітычная сытуацыя, якая існуе, паказвае, што ў бліжэйшы час мы можам разлічваць толькі што хіба на праграму "Партнёрства дзеля НАТО". Астатняе будзе шмат у чым залежыць ад нас. Беларусам неабходна будзе ўзмоцнена працаваць дзеля ўступлення ў НАТО.
Што такое НАТО? Усе ведаюць, але трэба падкрэсліць - гэта не толькі вайсковая справа, а магчымасць рэалізаваць розныя праекты: культурніцкія, сацыяльныя, эканамічныя, навуковыя і інш. Усё залежыць аднас, а пакуль нам трэба глядзець рэальна.
- Што б Вы жадалі сказаць нашым чытачам?!
- Будзем разам! Будзем людзьмі! Сачыце за навінамі пра выбары і пра нашае жыццё на сайце Беларуская Салідарнасьць ці на афіцыйным сайце КХП-БНФ "Адраджэньне".
- Дзякуй!

Вадзім Макееў: ”Гэты выбар на карысць Беларусі!” Вадзім Макееў нарадзіўся 28 лютага 1980 года ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу №3 г. Пінска ў 1997 г. У 2002 г. скончыў установу адукацыі «Інстытут кіравання і прадпрымальніцтва» горад Мінск, юрыст. У 2004 г. Інстытут дзяржавы і права пры «Нацыянальнай акадэміі навук» Рэспублікі Беларусь, сушукальнік навуковай ступені па спецыяльнасці «Адміністрацыйнае права; фінансавае права; інфармацыйнае права». З 2006 года магістрант Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, кірунак навучання - паліталогія. Працаваў выкладчыкам ва ўстанове адукацыі «Пінскі сельскагаспадарчы каледж» у 2003 г. З 2003 года па 2005 год працаваў юрысконсультам на прадпрыемствах Пінскага раёна. З 2005 г. па 2007 год юрысконсульт першай катэгорыі ААТ «Пінскі завод сродкаў малога механізавання». У цяперашні час працуе юрысконсультам 1 катэгорыі ў горадзе Мінску.
Чалец «Беларускай асацыяцыі журналістаў», чалец «Сусветнага кангрэса украінцаў». Дэлегат кангрэса дэмакратычных сіл Беларусі , 2005 год. Аўтар 11 навуковых прац. З 2002 па 2005 год працаваў адмысловым карэспандэнтам газеты «Рунь», Літва.


На сённешні дзень вядома, што ўдзел у выбарах ад г. Пінска збіраецца прыняць Ігар Юр’евіч Салавей, які адзначае, што вельмі кепска, калі дэмакратычныя актывісты горада падтрымліваюць камуніста.

Вацлаў ПАСПАЛІТЫ