22 июня в 19.42 в реке "Припять" вблизи ул. Столинской в Пинске во время купания в неустановленном месте утонула жительница д. Заполье Пинского района 1991 г.р..
25 июня в 12.00 ГНиПТН, УИМ Пинского РОВД возле д. Селище уничтожено 65 кг дикорастущей конопли.
24 июня в 22.20 в Пинский ГОВД обратилась неработающая 1978 г.р., проживает ул. Кирова, что с 15.00 до 16.00 через незакрытую дверь из квартиры похищен мобильный телефон "Самсунг Х660" стоимостью 80 000 рублей. Следственно-оперативной группой установлено, что кражу совершила неработающая жительница д. Охово Пинского р-на 1988 г.р., которая задержана в порядке ст. 108 УПК РБ. Похищенное изъято. Следственным отделением возбуждено уголовное дело по ч. 2 ст. 205 УК РБ.
24 июня в 17.50 в ПИНСК ГОВД обратилась Яковлева М.В., 1954 г.р., рабочая ОАО "Полесье", прож. ул. Студенческая 19-30, что 23 июня около 13.00 ушла из дома дочь - Яковлева Дина Александровна, 1980 г.р., неработающая, прож. совместно, и до настоящего времени ее местонахождение неизвестно.
Написал: BIBA (Вчера, 19:54) Пінск: інспэктараў выпіхвалі з рынку
25.06.2008 18:42 Вячаслаў Кулік У Пінску на Берасьцейшчыне ўзьнік канфлікт на калгасным рынку. Прыватныя гандляры пратэставалі супраць супрацоўнікаў падатковай інспэкцыі зь Ганцавічаў. Практычна ўсе гандлёвыя месцы былі зачыненыя. Калі ж інспэктары паспрабавалі скласьці пратакол аб выкрытых парушэньнях, натоўп выштурхаў іх за межы рынку.
У другой палове дня “Свабода” атрымала паведамленьне пра хваляваньні на калгасным рынку ў Пінску. Рэдакцыя папрасіла тамтэйшага актывіста грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандра Васільева наведаць рынак. Ён расказвае:
“Калі я падышоў, то там быў ужо натоўп. Людзі блякавалі калідорчыкі між ралетамі, пачалі крычыць. Не брыдкасловілі, але выказваньні былі вельмі жорсткія: “Што вы робіце?”, “Мы ж плацім падаткі, што вы яшчэ хочаце?!”
У Пінскім гарадзкім аддзеле міліцыі паведамілі, што сёньня на калгасны рынак быў накіраваны патруль па выкліку. “Людзей не затрымлівалі, спэцсродкі не выкарыстоўвалі”, — паведаміў дзяжурны міліцыянт Пятрыніч.
А вось што ўдакладняе начальнік Пінскай гарадзкой падатковай інспэкцыі Вадзім Шаўчук:
“Заяву ў міліцыю напішуць ня нашы інспэктары. Праверку праводзілі прадстаўнікі падатковай інспэкцыі з Ганцавічаў. Яны першы раз прыехалі да нас у Пінск, і вось тут атрымалася такая сытуацыя. Як будуць разьвівацца падзеі, я сказаць не магу”.
Вадзім Шаўчук абвяргае абвінавачаньні ў тым, што інспэктары з Ганцавічаў перавысілі свае паўнамоцтвы і дзейнічалі груба.
“Яны прыехалі, мы паведамілі, што ў нас ёсьць тры рынкі — калі ласка, выбірайце любы, праводзьце праверку. І калі адзін з прадпрымальнікаў азнаёміўся з прадпісаньнем інспэктараў, побач сабраліся іншыя прадпрымальнікі і не далі скончыць гэтую праверку”.
Падобны інцыдэнт адбыўся сёньня і на рынку ў Баранавічах — калі супрацоўнікі КДБ, санітарнай службы і падатковай інспэкцыі прыйшлі правяраць гандлёвае месца лідэра тамтэйшых прадпрымальнікаў Мікалая Чарнавуса.
Камэнтуе сытуацыю старшыня праўленьня грамадзкай арганізацыі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў:
“У Беларусі цяпер паўтараецца сытуацыя лета 2007 году. Зноў праводзяцца ператрусы, канфіскацыя і арышты тавараў. Прычыны гэтага бачу ў тым, што ўлада наабяцала народу шмат, а цяпер шукае для гэтага сродкі. І зноў адказнасьць перакладаецца на прадпрымальнікаў”.
Віктар Гарбачоў перадаў у рэдакцыю “Свабоды” копію звароту індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі ў Раду Эўропы і Эўразьвяз. Цытата з дакумэнта: “Заклікаем абараніць тых у Беларусі, хто патрабуе толькі аднаго — права працаваць, карміць сябе і свае сем’і”.