MyPinsk.com
http://www.radioba.by/
  Пинский информационно-развлекательный сайт
Пинск Hi-Tech
Сайт Культура
Республика Спорт
В мире Отдых
Персона Юмор
Политика Разное
Аналитика Все
Календарь
«    Июнь 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Общение
Справочная
История
Наша кнопка



Погода
Яндекс.Погода
Статистика

Akavita




система мониторинга доступности web сайта
Browse Happy logo
Вход на сайт
Логин
Пароль
 
Партнеры
oriflame
У палоне свайго жыцця
• Автор: Вацлаў Паспаліты
• Категория: Культура и искусство
• Дата публикации: 21 июня 2008
• Просмотров: 281
Версия для печати
1 чэрвеня 1838 года быў арыштаваны Франц Савіч, наш зямляк, заснавальнік і старшыня першага дэмакратычнага аб’яднання беларусаў “Дэмакратычнае таварыства”. З таго моманту мінула 170 год...
Арышт Савіча – гэта і разгром “Дэмакратычнага таварыства”, якое дзейнічала з 1836 года і аб’ядноўвала некалькі сот чалавек. Суполка таварыства існавала і ў родным горадзе Франца – Пінску.
Ён пражыў усяго 30 гадоў, але тое, што выпала на ягоны жыццёвы шлях, можа хапіць на многія людскія лёсы...

Нарадзіўся Франц Савіч у 1815 годзе ў в.Вяляцічы Пінскага павета. Бацька яго быў уніяцкім святаром, але хутка памёр і заставіў свайго сына і жонку без сродкаў на існаванне. Пасля Савіч успамінаў, што калі б не наглядчык Пінскага павятовага вучылішча Францішак Махцінскі, то выжыць яму б не было шансаў. Францішак Махцінскі стаў яму другім бацькам і здолеў перадаць свайму таленавітаму і любімаму вучню сваё ўяўленне пра жыццё, пра чалавека, пра радзіму.
Дзякуючы Ф. Махцінскаму, Ф. Савіч, паспяхова закончыўшы вучылішча, прыязджае ў Вільню і становіцца казённакоштным студэнтам Медыка-хірургічнае акадэміі.
З дзяцінства, колькі сябе памятаю, – пісаў Ф. Савіч ва ўспамінах, – мае мары былі пра волю, пра Айчыну. (…) Усе мы іх мець павінны, бо атрымалі з малаком маці, бо песня, якую спявалі ля нашых калысак, так гучала, бо дзецям старыя пра тое апавядалі (Pamiętnik Sawicza. K. 2).
У 1836 годзе Франц Савіч разам з сваімі сябрамі стварае “Дэмакратычнае таварыства”. Ф. Савіч быў абраны за сакратара і скарбніка; вызначаны парадак прыёму новых сяброў ды іншыя арганізацыйныя моманты. Таварыства прыняло назву Дэмакратычнага (напачатку хацелі назваць “Крыж і Евангелле”) і, відаць, адразу быў створаны Статут (Ф. Савіч назваў яго “Прынцыпы дэмакратызма”). Задачамі таварыства Статут абвяшчаў барацьбу з беззаконнем, аказанне дапамогі абяздоленым, уздзеянне на моладзь з мэтаю выхавання сумленных, справядлівых грамадзянаў. Неабходна было даваць дапамогу не толькі сябру таварыства, але і ўсім людзям без адрознення веравызнання, нацыянальнай і саслоўнай прыналежнасці. Вядома, з часам мэты таварыства становяцца больш акрэсленымі. Так, А. Валіцкі (адзін з намеснікаў Ф. Савіча) сведчыць, што Ф. Савіч у гутарках з таварышамі сцвярджаў:
Усе людзі маюць аднолькавыя правы да свабоды і роўнасці, што паколькі цяпер адны людзі прыгнятаюцца другімі, то гэта не зусім натуральна, і таму трэба ўнушаць усім тое перакананне, што кожны павінен карыстацца аднолькавымі правамі, што кожны мае права кіраваць і таму павінна быць рэспубліка і людзі павінны кіравацца адным натуральным правам.
Сябры таварыства невыпадкова звярнулі ўвагу на сацыяльныя нізы грамадства. Змоўшчыкі задумваюцца над тым, як змяніць адносіны між уладальнікам і прыгонным, але такія высновы, што “Савіч выступаў як няўмольны ганіцель памешчыкаў, (…) часта пасягаў на лютую помсту памешчыкам: усіх павесіць, усіх выразаць”, беспадстаўныя. Імкненне гісторыка, як найлепей давесці рэвалюцыйнасць Ф. Савіча, падмацоўвалася тэорыяй класавай барацьбы. Аднак факты сведчаць, што сябры таварыства шукалі іншыя шляхі дзеля дасягнення “натуральнага права”. Напрыклад, у маёнтку Франца Тарлецкага (таварыш Ф. Савіча па Пінскаму павятоваму вучылішчу) яны спрабавалі “дэмакратызаваць” адносіны між панам і прыгоннымі. Вось толькі працягвалася ўсё гэта нядоўга: як толькі студэнты паехалі – гаспадар ліквідаваў “дэмакратыю”.
Пра гэта ж сведчыць і тэкст Савічавае ўлёткі “Заўвагі аб маральнай вайне народа з дэспатызмам, або Якое наша становішча і што ў цяперашні час трэба рабіць людзям дабрамыслячым”: (ТЭКСТ УЛЁТКІ ТАВАРЫСТВА САВІЧА)
Будзем загартоўваць дух, працаваць да канца жыцця! Хто ведае, дзе і як суджана нам памерці? Магчыма, не адзін з нас сканае пад рукою ката! Але няхай і смерць яго будзе працягам барацьбы за свабоду! I з вышыні шыбеніцы, як з высокага трона, павінен заклікаць: паўстаньце, народы! Паўстаньце ў імя растаптаных правоў чалавека! Вось кароткі нарыс барацьбы, якую вядзе Еўропа і якую трэба будзе нам весці з дэспатызмам. Калі дзейсна будзем у ёй удзельнічаць – наша хуткая перамога забяспечана. Ведаем, што велізарныя будынкі ўзводзіліся з малых цаглін, няхай жа кожны з нас падрыхтуе сваю цагліну і пакладзе яе на сваё месца, не пытаючыся аб заканчэнні справы. Бяздзейсныя людзі, людзі слабадушныя, у апраўданне бяздзейснасці гавораць, што ім няма чаго рабіць. Паглядзіце – народы ўсяе Еўропы ў працоўнай упартай крывавай барацьбе разбураюць старадаўні аплот дэспатызму і ўзводзяць храм свабоды. Нашы браты эмігранты (пілігрымы) закладваюць для гэтага храма краевугольныя каменні. Будзем дапамагаць нашым братам па меры сіл кожнага.
Гэтую ўлётку нельга назваць арыгінальным тэкстам, бо падобныя ідэі выказваліся ў шматлікіх нелегальных польскамоўных выданнях. А непасрэдным штуршком для яе напісання з’явіліся “Кнігі народа польскага і польскага пілігрымства” А. Міцкевіча, асобныя палажэнні якіх Ф. Савіч пераказаў у сваіх “Заўвагах”. Нягледзячы на тое, што Ф. Савіч знаходзіўся пад магутным уплывам польскай ідэалогіі, польская мова не стала яго адзінаю моваю. Узгадаваны беларускаю вёскаю, ён шырока выкарыстоўваў ейную мову. Пра гэта, перадусім, сведчыць прыватны ліст Ф. Савіча да слуцкага лекара Фелікса Шаламіцкага ад 9 лютага 1837 г., сведчаць шматлікія беларусізмы ў яго польскамоўных “Успамінах”.
1 чэрвеня 1838 года Франца Андрэевіча Франца арыштавалі і кінулі ў турму. Следства цягнулася больш за паўгода. Увесь гэты час над Савічам здзекваліся, білі. Утурме на польскай мове была напісана “Споведзь”. У 1839 годзе следства закончылася, і Франца Савіча выслалі на каўказ.
Зрабіў першую спробу ўцячы, але быў злоўлены і адпраўлены на перадавую лінію. 22 красавіка 1841 года інсцэніраваў самагубства (пакінуў на беразе р. Церак адпаведную запіску і вопратку). У Балтах (Адэская губ.) захварэў; быў арыштаваны памежнай вартай. Два гады пад чужым імем прасядзеў у турме Тыраспаля. У 1843 годзе адпраўлены санітарам у Чарнігаўскі батальён унутранай варты. Увесну 1844 зноў уцёк. Пад імем доктара Гельгега жыў у мястэчку Янушпаль. Падчас эпідэміі халеры, выконваючы медыцынскія абавязкі, захварэў. Перад смерцю паспеў напісаць успаміны, якія разам са «Споведдзю» перадаў паэту А.Грозе. Гэтыя творы пазней апублікаваў Э.Геленіюш.
Памёр Франц Савіч у 1845 годзе на 30 годзе жыцця ў мястэчку Янушпаль Жытомірскага павета Валынскай губерні, цяпер Іванопаль Жытомірскай вобл., Украіна, так і не дабраўшыся дамоў у свой родны Пінск.

Прапаноўваем верш нашага вядомага земляка Франца САВІЧА (1815-1845) пад назовам "ТАМ БЛІЗКО ПІНЬСКА", які напісаны на палескай мове...


Там блізко Піньска на шыроком полю,
Гдзе між лугамі плыве Струмень быстры,
Там сідзя Літвін расказываў сву долю,
З боку Валынец сідзеў заточысты,
Зперэду Пінчук веслом ся спірае
І на гутарку пільна ўважае.
Гдзе ж ся подзілы эты давны літы,
Шчэ мы за власны грошы соль куплялы,
Шчо бэз рашпорту ідэі хоць в край світа,
Шчо мы Москаля і в очі нэ зналы!
Гдзе кінеш – радасць музыкі іграюць,
Мёд,піва льется, дзевчата гуляют.
А тут шынкарка частуе прыгожа:
Тагды то Польшча свяцілася Божа!
Малы падаткі – грошы як мякіны,
У хляве каровы, бычкі, свіні,
У каморэ поўна, хоць спі на своях,
У хаце чысценька, як в паньскіх пакоях.
Так то бывало ў нас і між вамі!
А цяпер гдзе ж тые шчасце ся подзіло?
Гдзе глянеш – люде брашчат ланьцугамі,
Гдзе кінеш – слёзы, аж жыты не міло,
Бо з чэловіка высысают сілы –
А всё то цары Москалі зробілы.
Наш Матусевіч прынамся скрэпіўся
І на Москалях дужо атомсіўся.
Бо біў як собак-рэзаў як целята,
А мі дрыжалы со страху чэрцята.
А як цягнуў на дубіну,
То стоя на лану,
Пытаў:-“а шчо, вражы сыну,
Чы відзіш Ашмяну?!!
От тэпер то невіра побачуць,
Памятае, што то Літва значыць!”
Валынец Хведар себе ж отозваўся:
“А наш Ружыцкі малая асоба.
Пэрэд нім Москаль і в хлеве ховаўся,
Дай там нездэбрэў, бо выцяг з-пад жлоба.
І в лоб собацэ – а ідзі пся вара
Там к чорту в Москву, до свойго цара.
Кахнуў Мікіта, веслом в зумлю стукнуў;
Чы ж толькі людзі ў вас ся находзят?
Ешчэ і між намі вільны дух не стухнуў.
Колысь то Пінчук, як стары поносят,
По новой сьвіце перэперазаўся,
С’ездзіў да Піньска – дай грошы набраўся,
На жонцэ ново да балхвісто плацце,
На дзевцэ крамна хустка повівае.
А тэпер, гдзе глянеш, само только лаце.
В дома в кешэні – нічога не мае,
Бо з чэловіка высасают сілы
А всё то цары Москалі зробілы.
А наш Пуслоўскі малу штуку справіў:
На перэхрэсце як у Неўлю бавіў!
Ой,спыніліся Москалі, як мухы,
А было мяса, як потарухы!
Альбо мужыкі з Тэлехан, з Галева,
Дай Олесевіч, поганец пракляты,
Каб ён сваім крэсцікам удавіўся!
Стаў нас Москальмі опровожаці
А ўжо Москаль добро стэрэпіўся,
Хоць всё прэпало-але він за зміну
Конечно колысь пойды на голыну!
Літвін, Волынец, подайце ж мі рукі,
Так-прысягаем на Господа Бога,
Царам на згубу – панам для наукі,
Шчо на той землі не повстане нога,
Ані это поганьска, ані гэта тыраньска-
Хоць ся вкорэніт як сіла шатаньска.
Аты на небе всемогушчы Божэ,
Ты Пан над намі, Ты Пан справядлівы,
Нехай нас бедных Тво ласка вспоможэ,
А кто не шчыры, кто несправедлівы,
Нехай прападзе з родам і з насеннем,
Нехай чорт срэжэ з чадом, паколеннем”.
Сказав, всё тры поцэловалысь,
І по чарцэ выпілі гарэлкі,
І по калачу влялы з тарэлкі.
І доўга собе міловалысь.
А солнцэ свіціт, і вітэр не гудэ,
Бо ся здзівылы – шчо то вільны людэ!

Ваши комментарии
Написал: biba (26 июня 2008 19:48)
CZAMU PRA VIBARY-- CISHINIA ????? CZAMU VACLAV ?

Пінск: інспэктараў выпіхвалі з рынку

25.06.2008 18:42
Вячаслаў Кулік
У Пінску на Берасьцейшчыне ўзьнік канфлікт на калгасным рынку.
Прыватныя гандляры пратэставалі супраць супрацоўнікаў падатковай інспэкцыі зь Ганцавічаў. Практычна ўсе гандлёвыя месцы былі зачыненыя. Калі ж інспэктары паспрабавалі скласьці пратакол аб выкрытых парушэньнях, натоўп выштурхаў іх за межы рынку.

У другой палове дня “Свабода” атрымала паведамленьне пра хваляваньні на калгасным рынку ў Пінску. Рэдакцыя папрасіла тамтэйшага актывіста грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Аляксандра Васільева наведаць рынак. Ён расказвае:

“Калі я падышоў, то там быў ужо натоўп. Людзі блякавалі калідорчыкі між ралетамі, пачалі крычыць. Не брыдкасловілі, але выказваньні былі вельмі жорсткія: “Што вы робіце?”, “Мы ж плацім падаткі, што вы яшчэ хочаце?!”

У Пінскім гарадзкім аддзеле міліцыі паведамілі, што сёньня на калгасны рынак быў накіраваны патруль па выкліку. “Людзей не затрымлівалі, спэцсродкі не выкарыстоўвалі”, — паведаміў дзяжурны міліцыянт Пятрыніч.

А вось што ўдакладняе начальнік Пінскай гарадзкой падатковай інспэкцыі Вадзім Шаўчук:

“Заяву ў міліцыю напішуць ня нашы інспэктары. Праверку праводзілі прадстаўнікі падатковай інспэкцыі з Ганцавічаў. Яны першы раз прыехалі да нас у Пінск, і вось тут атрымалася такая сытуацыя. Як будуць разьвівацца падзеі, я сказаць не магу”.

Вадзім Шаўчук абвяргае абвінавачаньні ў тым, што інспэктары з Ганцавічаў перавысілі свае паўнамоцтвы і дзейнічалі груба.

“Яны прыехалі, мы паведамілі, што ў нас ёсьць тры рынкі — калі ласка, выбірайце любы, праводзьце праверку. І калі адзін з прадпрымальнікаў азнаёміўся з прадпісаньнем інспэктараў, побач сабраліся іншыя прадпрымальнікі і не далі скончыць гэтую праверку”.

Падобны інцыдэнт адбыўся сёньня і на рынку ў Баранавічах — калі супрацоўнікі КДБ, санітарнай службы і падатковай інспэкцыі прыйшлі правяраць гандлёвае месца лідэра тамтэйшых прадпрымальнікаў Мікалая Чарнавуса.

Камэнтуе сытуацыю старшыня праўленьня грамадзкай арганізацыі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Віктар Гарбачоў:

“У Беларусі цяпер паўтараецца сытуацыя лета 2007 году. Зноў праводзяцца ператрусы, канфіскацыя і арышты тавараў. Прычыны гэтага бачу ў тым, што ўлада наабяцала народу шмат, а цяпер шукае для гэтага сродкі. І зноў адказнасьць перакладаецца на прадпрымальнікаў”.

Віктар Гарбачоў перадаў у рэдакцыю “Свабоды” копію звароту індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі ў Раду Эўропы і Эўразьвяз. Цытата з дакумэнта: “Заклікаем абараніць тых у Беларусі, хто патрабуе толькі аднаго — права працаваць, карміць сябе і свае сем’і”.

Хваляваньні прадпрымальнікаў на рынку ў Пінску

Добавление комментария
Новое на форуме
МОТОСЕЗОН-2008
GIRLS & BIKES
Сегодняшний DDoS
самый лучший ресторан или кафе в Пинске
СТОИТ ЛИ ПРОЩАТЬ И БЫТЬ ДОБРЫМ
Пыль
Открытие нового клубного сезона 2008-2009
панк/хардкор
Сниму квартиру или комнату
Фотки наших автомобилей
Реклама


Наши друзья

Сайт группы Кліч
Бизнес портал Беларусь XXI век

Сайт города Лида
Партнеры

© MyPinsk.com 2001-2008 г.
Работает на DataLife Engine

Внимание: Администрация сайта «MyPinsk.com» не несет ответственности за
материалы, опубликованные в разделах:
«Новости», «Реклама», «Форум», «Чат», «Журналы»

Перепечатка информации допускается только при наличии активной индексируемой ссылки на сайт