MyPinsk.com
http://www.radioba.by/
  Пинский информационно-развлекательный сайт
Пинск Hi-Tech
Сайт Культура
Республика Спорт
В мире Отдых
Персона Юмор
Политика Разное
Аналитика Все
Календарь
«    Июнь 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Общение
Справочная
История
Наша кнопка



Погода
Яндекс.Погода
Статистика

Akavita




система мониторинга доступности web сайта
Browse Happy logo
Вход на сайт
Логин
Пароль
 
Партнеры
oriflame
115 год Уладзіміру НЯМЫТАВУ
• Автор: Вацлаў Паспаліты
• Категория: Культура и искусство
• Дата публикации: 16 июня 2008
• Просмотров: 462
Версия для печати
115 год Уладзіміру НЯМЫТАВУ
Нарадзіўся Нямытаў У.Р.ў 1893 годзе ў Арлоўскай губерні ў сям’і зажытачнага сяляніна. Займаўся самаадукацыяй, атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1917 годзе пераехаў з бацькамі ў Лунінец.
Працаваў у Пінску на запалкавай фабрыцы. З вялікай любоўю і павагай ставіўся да Беларусі, якая стане яго другой Радзімай. З юнацтва вызначыўся як змагар за свае погляды. Браў актыўны удзел у грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў пачатку ХХ стагоддзя. Быў адным з актывістаў нацыянальна-вызваленчага руху ў Пінску і яго акраін. Выступаў за вольную і непадзельную Беларусь, таму пасля падзелу зямель Беларусі паміж Польшчай і РСФСР выступіў у апазіцыю Польскаму ураду, а таксама выступіў за ўз’яднанне Беларусі. Прымаў актыўны удзел у барацьбе супраць апалячвання зямель Заходняй Беларусі, што адышла Польшчы. Падтрымліваў сувязь з Беларускай Сялянска-Рабочай Грамадой (БСРГ) і Камуністычнай Партыяй Заходняй Беларусі (КПЗБ). Прыймаў удзел у падзеях восені 1939 года.
У 1940 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, вучыўся ў партшколе пры Пінскім абкоме КПБ(б). З 1941 года сябра ЦК КПСС.
22 чэрвеня 1941 года мірнае жыццё ўсяго СССР абарвалося на доўгія чатыры гады, дзе дзень цягнуўся ў стагоддзе. Нямецка-фашыскае іга рушыла на нашыя землі, але гэта быў пачатак вялікага канца фашыскай імперыі, якая ”памяла” амаль усю Еўропу і была пераканана ў сваёй непераможнасці. Ступіўшы на землі СССР фашысты паставілі подпіс пад сваёй смерцю якая неслася ім насустрач і спаткала ў Берліне ў 1945 годзе, але за гэтыя чатыры гады Вялікай Айчыннай вайны нам ёсць чым ганарытся, нам ёсць чаго плакаць, нам ёсць з чаго браць прыклад.
Спаленыя да пеплу вёскі і мястэчкі, перамога пад Масквою, жудасная блакада Ленінграда і мужная абарона гарадоў назаўжды застануцца ў памяці народа.
Нямытаў У.Р. добраахвотна мабілізаваўся ў Чырвоную Армію і накіраваўся на фронт. Быў адкліканы ў распараджэнне ЦК КПБ(б). Атрымаўшы загад у ЦК, накіраваны ўпаўнаважаным у Пінскую вобласць для актывізацыі падпольнага і партызанскага руху на Піншчыне.
Яшчэ з самых першых дзён Вялікай Айчыннай вайны на Піншчыне пачалі сваю дзейнасць партызанскія ўзброеныя атрады. Гэта было вядома, але ставілася больш складаная задача якую выканаць у момант поўнай акупацыі і ў перыяд усталявання ”новага парадка” нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вялікі цяжар і толькі чалавек, які верыў у свае сілы да светлую будучыню сваёй Айчыны быў здольны выканаць пастанову ЦК. Патрэбна было стварыць цэлую сетку падпольнага і партызанскага руху на Піншчыне, а таксама усталяваць сувязь з іншымі суседнімі атрадамі партызан,усталяваць пасля сувязь з ЦК.
Пасля прыезда на месца прызначэння Нямытаў прыступае да працы за якую патрэбна адзначыць, узяўся з вялікім разуменнем усёй адказнасцю перад Бацькаўшчынай. Упаўнамочаны ЦК Нямытаў сустракаецца з актывістамі мясцовага партызанскага руху: М.М.Калодзічам, Ф.Яруцічам, Я.Шаламіцкім, Я.Ермальчуком. Менавіта гэтыя людзі стануць першымі з тых, хто распачне стварэнне партызанска-падпольнай сеткі на Піншчыне якая поўнасцю аформіцца ў сярэдзіне 1943 года. Толькі усё будзе пасля доўгай і невыноснай працы, якая адняла шмат здароўя і нерваў. Людзі падыходзілі да сваёй справы патрыятычна настроеныя, ведаючы за што змагаюцца, і тое, што потым іхнія імёны будуць стагоддзямі адгукацца салаўіным звонам у паднябессі!
Па распрацаваным плану нямецка-фашыскіх захопнікаў яшчэ да нападзення было адзначана, што Пінск і яго бліжайшыя ускраіны адыйдуць да рэйхскамісарыята ”Украіна”, так і было зроблена адразу пасля акупацыі Пінскай вобласці. Акупацыйны рэжым адразу накіраваў усе сілы на укранізацыю Пінскага Палесся. Уводзіліся дзве дзяржаўныя мовы украінская і нямецкая.Створаны карныя атрады, паліцыя, ідэалагічна-прапагандыцскія утварэнні, такія як культурна-асветніцкае аб’яднанне ”Просвіта”, выдавалася штотыднёвая газета ”Піньска газета” пад рэдактарствам Фёдара Дудко. Тыраж яе быў большы за колькасць насельніцтва горада, а толькі за адзіны 1942 год у свет выйшла 1млн. асобнікаў. Праводзіліся розныя агітацыйныя кампаніі, распаўсюджваліся лістоўкі, паказвалі кіно і выкарыстоўвалі іншыя метады прапаганды. Гэта ўсе складала вельмі напружаныя абставіны для падпольшчыкаў.
Да сярэдзіны 1942 года на Піншчыне склаўся добраўмацаваны партызанскі рух, аформіўся падпольны рух, маладзёжны актыў стаў рэальнай сілаю. Партызаны распачалі добра скансалідаваную барацьбу, падпольшчыкі друкавалі ”Палескую праўду” і адтрымлівалі для распаўсюджвання выданні і лістоўкі з ЦК. Сярод насельніцтва пачалася праца і прызывы да сумеснай барацьбы. Кожны дзень да партызанска-падпольнага руху далучаліся людзі, а таксама была народная дапамога ежай, адзеннем і іншым. Піншчына скансалідавала сваю сілу і накіравала усю моц на нямецка-фашыскіх захопнікаў. Загад ЦК выкананы. Нямытаў здзейсніў свой грамадзянскі абавязак перад народам Беларусі і застаўся у сваіх родных мясцінах для дальнейшага разгортвання барацьбы. Цяжкія часы з кожным днём ухадзілі ў мінулае, моц нямецка-фашыскіх захопнікаў знікала.
За год прафісійнай працы Нямытава і пры актыўным удзелу мясцовых партызан з 1941 па 1942 год на Піншчыне пачалі сваю дзейнасць: Пінскае партызанскае злучэнне(ППЗ), Пінскае партыйна-камсамольскае падполле(ППКП), Пінскі падпольны абком КП(б)Б, Пінскі падпольны абком ЛКСМ, выданне ”Палескай праўды”, лістовак, пачалося актыўнае фарміраванне партызанскіх атрадаў
Нямытаў Уладзімір Рыгоравіч з’явіўся адным з паважаных і аўтарытэтных асоб сярод партызанскага руху. Быў адным з актывістаў і старшынёй Пінскай падпольнай суполкі КПБ(б).
Уладзімір Рыгорывіч з П.Р.Кузняцовым, С.Няпышным, Л.Буклікавым у восені 1942 года ствараюць партызанскі атрад імя С.Г.Лазо. Нямытаў абраны камандзірам узвода гэтага партызанскага атрада, ініцыятарам стварэння якога быў ён сам. Да красавіка 1943 года атрад імя С.Г.Лазо дзейнічаў самастойна, а пасля у складзе партызанскай брыгады імя В.М.Молатава.
З 1942 года пры удзелу Нямытава У.Р. на Піншчыне створаны такія партызанскія атрады: атрад імя М.Ц.Шыша, атрад імя А.С.Суворава, атрад імя В.І. Чапаева.
Партызанскі атрад імя С.Г.Лазо за свае існаванне прыняў удзел у некалькі значных аперацыях накіраваных супраць нямецка – фашыскіх захопнікаў. Атрад з вялікай мужнасцю прыняў на сябе моцныя удары фашыстаў у баях.
30 снежня 1942 года атрад Уладзіміра Рыгорывіча Нямытава прымае чарговы бой паміж вёсак Махро і Калена, што ў Іванаўскім раёне, але адрозніваўся ён ад іншых па мужнасці і супраціўленню з абодвух бакоў. Нямытаў Уладзімір Рыгоравіч загінуў ў гэтым баю на 49 годзе жыцця. Пахаваны быў у лесе ля возера пад вялізным дубам на якім была высечана звязда, што дала магчымасць ведаць месца пахавання Уладзіміра Рыгоравіча.
Герой загінуў, але справа яго засталася, яна вечна жыве ў удзячлівых беларускіх сэрцах усіх пасляваенных пакаленняў, што дзякуюць сваім народным салдатам, якія клалі голаву на сякеру вайны!
Нямытаў выканаў загад ЦК, ён узначаліў Пінскае падполле, што казаць ён проста быў чалавекам, ён быў грамадзянінам які здзейсніў свой абавязак да апошняй хвіліны жыцця.
У 1943 годзе ў гонар У.Р.Нямытава па загаду камандавання партызанскай брыгады імя В.М.Молатава на іх базе створаны партызанскі атрад імя Уладзіміра Рыгоравіча Нямытава. У склад атрада імя У.Р.Нямытава ўвайшлі абаронцы вёсак Махро і Калена Іванаўскага раёна. Байцы атрада пранеслі праз мужныя баі гонар за імя Нямытава аддаваўшы гэтым павагу герою Піншчыны. Камандзір атрада быў У.С.Кунькоў. Атрад праявіў сваю адвагу. Сведкі таму такія: аднойчы, 5 красавіка 1943 года 5 байцоў атрада былі накіраваны у тыл ворага. На рацэ сустрэлі фашыстаў ў колькасці 40 чалавек. Партызаны адкрылі першымі агонь. Забіта 20 немцаў! Усе 5 партызанаў засталіся жывыя і вярнуліся назад у штаб. Шмат гераічных баёў узяў на сябе ўвесь Пінскі партызанскі рух за Вялікую Айчынную вайну, стварэнню якога патрэбна дзякаваць Уладзіміру Рыгоравічу Нямытаву.
Праз 15 год, яго бліжайшы сябра і паплечнік, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, адзіны з кіраўнікоў падпольнага абкама КПБ(б) у Пінску Прыступа Андрэй Іванавіч правёў перазахараненне Нямытава У.Р. у вёску Малоткавічы, дзе была створана братская магіла.
”Было гэта летам 1957 года. Мой бацька асабіста кіраваў ініцыятывай перазахаранення. Калі даставалі цела Нямытава якое было загорнута у зімовае паліто ён накіраваўся да яго. Зцягнуўшы паліто бацька паў на калені. Нямытаў Уладзімір Рыгоравіч ляжаў як жывы, белы як снег. Бацька зарыдаў і даціснуўся да грудзей. Казаў пра сябе, што гэта яго апошняя сустрэча з найлепшым сябрам, бо ў момант забойства Нямытава ён быў у Маскве. Мясцовыя жыхары самі спужаліся і былі здзіўлены, што Нямытаў быў не крануты зямлёю. А старажылы адказалі, што зямля добрых людзей не бярэ!
Мой бацька вельмі сябраваў з Нямытавым. Уладзімер Рыгоравіч быў культурны, адукаваны, вельмі прыемны суразмовец і надзейны сябра. Бацька цяжка перажыў развітанне з Уладзімірам Рыгоравічам”
успамінае Тымафеева Вольга Андрэеўна (1930 год нар.) – партызанка з 1943 года, сувязная ў атрадзе імя У.Р.Нямытава, дачка аднаго з кіраўнікоў падпольнага абкама КПБ(б), бліжайшага сябра Нямытава У.Р., дэпутата Вярхоўнага Савета БССР Прыступы Андрэя Іванавіча.
1941-1942 гг. сталі для народа асноўнымі гадамі ў гістоыі Вялікай Айчыннай. Гэта гады, калі народ з’яднаўся і паказаў стойкасць. Увесь астатні ход вайны вырашылі менавіта пераломныя 1941 і 1942 год, калі партызаны і падпольшчыкі зрабілі пляцоўкі для баявых дзянняў у тыле ворага, калі выстаяў народ.
Дзмітрый КІСЕЛЬ


СРОДКІ ПРЫ НАПІСАННІ

Дадзеныя асобава успаміны пры сустрэчы з ветэранамі і сябрамі У.Р.Нямытава для напісання даследвання:
- Некрашэвіч Стэфаніда Аляксандраўна(1921 год нар.) – партызанка з 1941 года, сувязная ў брыгадзе імя Будзённага.
- Тымафеева Вольга Андрэеўна (1930 год нар.) – партызанка з 1943 года, сувязная ў атрадзе імя У.Р.Нямытава, дачка аднаго з кіраўнікоў падпольнага абкама КПБ(б), бліжэйшага сябра Нямытава У.Р., дэпутата Вярхоўнага Савета БССР Прыступы Андрэя Іванавіча.
- Літвінчук Любоў Андрыянаўна (1924 год нар.) – партызанка з 1941 года, сувязная ў атрадзе імя Шыша.
- Новік Мікалай Уладзіміравіч (1921 год нар.) – лейтэнант Чырвонай Арміі з лета 1941 года.
- Вячорка Пётр Аляксандравіч ( 1942 -2007) – мясцовы жыхар вёскі, дзе загінуў Нямытаў У.Р.
Пры дапамозе дадзеных навуковага супрацоўніка Палескага краязнаўчага музея:
- Аржэхоўскага Аляксандра Уладзіміравіча

Ваши комментарии
Написал: ADAM (19 июня 2008 10:14)
Сябра БНФ "Вацлаў Паспаліты" спявае оды камуняке. Капец!
Написал: кент (20 июня 2008 07:41)
Давно ясно, что этот вацлав - политическая проститутка: и нашим, и вашим дает, " по обстоятельствам"...
Написал: Вацлаў Паспаліты (20 июня 2008 15:44)
кент - я никогда не был политиком, а всегда говорил - главное история....
А история у нас одна...
Это уж давно ясно....
Добавление комментария
Новое на форуме
книга "Гитлер и Дети"
МОТОСЕЗОНУКАПЕЦ
Кому мешают евреи в Пинске
Где купить DVD+R Double Layer 8.5gb?
поиграем в ......?
Рассказ в три слова
Какой у Вас шлем?
Антивирус
SOK
prozac (прозак)
Реклама


Наши друзья

Сайт группы Кліч
Бизнес портал Беларусь XXI век
Партнеры
Первый региональный | Первый блог

© MyPinsk.com 2001-2009 г.
Работает на DataLife Engine

Внимание: Администрация сайта «MyPinsk.com» не несет ответственности за
материалы, опубликованные в разделах:
«Новости», «Реклама», «Форум», «Чат», «Журналы»

Перепечатка информации допускается только при наличии активной индексируемой ссылки на сайт