7-17 снежня адбыўся І Усебеларускі Кангрэс, які быў разагнаны Аблвыкамзахам. 18 снежня было праведзена падпольнае паседжанне кангрэса на якім была створана Рада кангрэса і абраны Выканаўчы камітэт. 18 лютага 1918 года па загаду Вільгельма ІІ германскія войскі пачалі рухацца на Мінск. На шляху захопнікаў не было амаль ніякай абароны. У ноч з 18 на 19 лютага 1918 года бальшавікі пакінулі Мінск. Мінчукі засталіся адны. На іх ішла цэлая цемра ворагаў. Выканкам Рады І Усебеларускага Кангрэса ўзяў уладу ў свае рукі. Улада перайшла ў рукі беларускія, у рукі народа, у рукі таго, хто мае ўласнае права на кіраванне сваёй Радзімай. 21 лютага 1918 года Выканкам Рады І Усебеларускага кангрэса звярнуўся да насельніцтва беларускай зямлі з І Устаноўчай Граматай. Грамата абвяшчала перадачу ўлады ад Аблвыкамзаха ў рукі Выканкама Рады. Подпіс Рамана Скірмунта стаіць пад Першай Устаўной Граматай. Грамата абвяшчала, што новы ўрад будзе створаны на Устаноўчым сойме, а пакуль да яго склікання ўлада знаходзіцца ў створанага Народнага Сакратарыята Беларусі. Гэта быў першы беларускі ўрад, старшынёй і сакратаром міжнародных спраў якога быў вылучаны адзін з лідэраў нацыянальнага руху Язэп Варонка. Акрамя яго ў склад НСБ увайшлі яшчэ 14 сакратароў, якія прадстаўлялі БСГ, разнастайныя нацыянальныя таварыствы, сярод іх : Р. Скірмунт, П.Крэчэўскі, А.Смоліч, Т. Грыб, К. Езавітаў, У.Макрэеў, І.Серада, Я.Бялевіч, У.Родзька, Г.Белкін. П. Злобін, Л.Заяц, П.Бадунова, А.Бурбіс і інш. Дзейнасць НСБ пачалася ў вельмі складаных умовах. Адразу пасля ўтварэння Народнага Сакратарыята, 25 лютага 1918 года газета „Минские новости” паведамляла: „На имя Белорусского Народного Секретариата беспрерывно поступают заявления разных групп и обществ о признании власти избранного Секретариата Белоруссии”. У гарадах, мястэчках па ініцыятыве беларускай мясцовай інтелігенцыі і духавенства ўзнікалі гарадскія і павятовыя беларускія рады. 31 сакавiка 1918 года адбылося надзвычайнае паседжанне Магiлёўскай краёвай рады, на якiм было прынята наступнае рашэнне: 1) прызнаць уладу Цэнтральнай Краёвай Беларускай Рады; 2) павiнна быць створана адзiная непадзельная Беларусь у форме БНР; 3) дэлегаваць у Мiнск свайго прадстаўнiка”. Такія ж пастановы прыходзілі з іншых гарадоў Беларусі (Бабруйск, Пінск, Радашковічы, Барысаў, Слуцк, Нясвіж, Наваградак, Койданава, Рэчыца і іншыя). Так, газета „Гоман” 12 красавiка 1918 года паведамляла: „З Менска паказваюць, што весцi аб прызнаннi Народнага Сакратарыята прыходзяць амаль штогадзiну”.Войскі Вельгельма ІІ увайшлі ў Менск у той жа дзень, калі была абвешчана Першая Ўстаноўчая Грамата да народаў Беларусі. Германскае камандаванне адразу сутыкнулася з новым урадам, які 4 сутак трымаў Мінск. Пры гэтым у Народнага Сакратарыята Беларусі не было ні паліцыі, ні войска толькі народнае слова. 25 лютага 1918 года нямецкія салдаты занялі будынак НСБ , знялі з яго нацыянальны сцяг (бел-чырвона-белы) і герб “Пагоня”, зрабілі ператрус і канфіскавалі касу, а Сакратарыят распусцілі. З касы было канфіскавана каля 400 тысячаў рублёў. НСБ адаслаў мемарандум нямецкай адміністрацыі і потым наведаўся да нямецкага кашталяна фон Пільца. Непаразуменне было вырашана. Аднак рэальнай улады пакуль НСБ усё ж не атрымаў і працягваў сваё існаванне толькі фармальна, але хутка абставіны змяніліся. 3 сакавіка 1918 года паміж РСФСР і Нямеччынай у Брэст-Літоўску была падпісана мірная дамова, якая падзяліла Беларусь на дзве часткі. Землі, што ляжалі на захад ад лініі Рыга — Дзвінск — Свянцяны — Ліда — Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі. Іх лёс павінен быў вырашацца ў адпаведнасці з пажаданнямі насельніцтва. Усходняя частка захопленых Германіяй беларускіх зямель да заканчэння вайны заставалася пад акупацыяй. Гэта яшчэ болын узмацніла незалежніцкія тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху, бо бальшавікі парушылі дадзенае абяцанне, што лёс Беларусі не будзе вырашацца без удзелу яе прадстаўнікоў. За Нямеччынай засталася амаль уся Беларусь. НСБ адразу выказаўся супраць падзелу Беларусі. Каб неяк выратаваць сваю Бацькаўшчыну яны пачалі чарговае паседжанне на якім было прынята ў бліжэйшы час абвясціць незалежнасць Беларусі. Цалкам разабраўшыся з нямецкай уладай НСБ знайшоў выхад, які спадабаўся двум бакам. Таму Вільгельм ІІ загадаў даць дазвол на існаванне НСБ. 9 сакавіка 1918 года адбылося пашыранае паседжанне Выканкама Усебеларсукага кангрэсу. У паседжэнні прынялі удзел прадстаўнікі сацыялістычных партый – эсэраў, меньшавікоў, Паалей Цыёна. На ім была прынята другая Ўстаноўчая Грамата. 25 сакавіка 1918 года Рада прыняла ІІІ Устаноўчую Грамату ў якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) 25 сакавіка 1918 года пасля доўгага і бурнага паседжання Рада прыняла 3-ю Устноўчую грамату, у якой дэкларавалася аддзяленне БНР ад бальшавіцкай Расіі. Беларуская Народная Рэспубліка аб'яўлялася незалежнай і вольнай дзяржавай. У склад БНР увайшлі Магілёўская, Мінская, Віцебская, Гарадзенская, Віленская губерні часткі Смаленскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай губерній. Этнічную карту рассялення беларусаў склаў Я.Карскі. 25 сакавіка 1918 года ўзначаліў урад БНР Язэп Варонка. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі стала заканадаўчым органам, Народны сакратарыят стаў выканаўчым органам улады. Беларускую Народную Рэспубліку не прызналі бальшавікі і назвалі гэта буржуазнай, контррэвалюцыйнай змовай. Таксама БНР не прызнала Нямеччына, якая асцерагалася супраціўлення з боку Рады БНР і яе фарміраваўшагася беларускага войска. Калі бальшавікі афіцыйна заявілі аб не прызнанні і нічога не змаглі распачаць супраць Рады БНР, то германскія акупацыйныя ўлады пайшлі на разгон народнага урада Беларусі. Разумеючы ўсю складанасць сітуацыі, дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху Беларусі актывізавалі ўсе сілы для стварэння свайго войска, а таксама выслалі дэлегацыі ў некалькі дзяржаў свету для прызнання імі БНР. Да канца красавіка 1918 года дзейнасць Рады БНР была цалкам пад кантролем Нямеччыны, нацыянальныя арганізацыі распускаліся акупацыйнай уладай, арышты дэпутатаў Рады БНР не спыняліся. На працягу месяца БНР не прызнала ні адна краіна свету. Шмат нацыянальных дзеячаў пачалі расчароўвацца і пераходзіць на бок бальшавікоў і нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. Радыкальна настроеныя дзеячы Рады распачалі спробу актывізацыі і ажыццяўлення пастаўленых задач у Устаноўчых Граматах. 14 красавiка 1918 года Рада БНР вырашыла накiраваць дэлегацыю да нямецкiх акупацыйных улад, каб высветлiць наступныя пытаннi: 1) аб масавым затрыманнi германскiмi ўладамi мясцовага насельнiцтва Беларусi i аб магчымасцi iх вызвалення; 2) аб устанаўленнi пры Народным Сакратарыяце рэгiстрацыi насельнiцтва Беларусi. Доктар Б. Айзенштадт i юрыст Лявон Заяц 15 красавiка былi прыняты палкоўнiкам фон Келерам. Было дасягнута пагадненне, што ў будучым не толькi мiрныя жыхары, але i былыя ваеннаслужачыя, якiя прад’яўляюць адпаведныя рэгiстрацыйныя карткi Народнага Сакратарыята, затрымлiвацца не будуць. Народны Сакратарыят прымае спецыяльную iнструкцыю, згодна з якой праводзiць рэгiстрацыю грамадзян БНР, каб баранiць iнтарэсы беларусаў ад памкненняў суседзяў разглядаць Беларусь як нiчыйны матэрыял. 17 красавіка 1918 года Народны Сакратарыят накіраваў у Гомель Язэпа Гуміна “дзеля свядомасці аб палажэнні жыдоў бежанцаў” у Заходняй Беларусі. 20 красавіка 1918 года Народны Сакратарыят выдаў „Часовы наказ мясцовым Беларускім Радам”. У наказе адзначалася, што “Беларускія Рады маюць мэтаю дзяржаўную незалежнасць Беларусі, развіццё і паўсюднае пашырэнне беларускай культуры”. Дзеля дасягнення гэтай мэты Рады былі абавязаны: 1) бараніць інтарэсы і правы беларусаў і іншых грамадзян Беларусі, жывучых у яе акрузе; 2) пашыраць беларускую нацыянальную і культурную свядомасць, паведамляць насельніцтву аб працы беларускага ўрада і ўсіх беларускіх устаноў і палітычных, і культурных; 3) знаходзіцца ў сувязі з Радай Рэспублікі; 4) закладаць беларускія школы, браць пад свой загад і нагляд усе школы земскія, гарадскія і прыватныя, у якіх вучацца беларускія дзеці, і пільнаваць, каб там іх не перараблялі ні на маскалёў, ні на палякаў. Закладаць беларускія бібліятэкі, чытальні, нацыянальныя тэатры. У маі 1918 года была створана камісія па справах уцекачоў. У яе склад увайшлі ксёндз Гадлеўскі, Лянкоўскі, Бадунова, Бартош, Прыстар. 25 красавіка 1918 года Рада БНР пад началам Рамана Скірмунта накіроўвае Германскаму імператару Вильгельму ІІ тэлеграму. У тэлеграме гаварылася: " Рада Беларускай Народнай Рэспублікі дэкляравала незалежнасць цэлае і непадзельнае Беларусі і просіць Вашу Імператарскую Вялікасць аб абароне ў яе яе кіраваньнях ..." Гэтую тэлеграму вельмі парознаму ўспрынялі колы БСГ і іншых партый. Адбыўся раскол БСГ адной з наймагутнейшых партый Беларусі. На базе БСГ стварыліся новыя партыі - Беларуская партыя сацыялістаў - рэвалюцыянераў (БПС-Р), Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП) і Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф). 25 красавіка 1918 года Раман Скірмунт узначаліў урад БНР. Пасля гэтага, у красавіку 1918 года былі прынятыя дзяржаўныя знакі Беларускай Народнай Рэспублікі герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Дзяржаўнай мовай стала беларуская. Пачалося фармаванне гарадскіх самакіраванняў падпарадкаваных Радзе БНР у цэнтры. Упершыню ў гісторыі Рада БНР пачала выдаваць першыя беларускія пашпарты, якія за травень 1918 года атрымалі каля 1 мільёна беларусаў. У пашпарце адзначаліся дата i месца нараджэння, падданства, асаблiвыя прыкметы: колер валасоў i вачэй, рост. Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездкi за гранiцу, былi спецыяльныя старонкi для таго, каб ставiць адзнакi аб уездзе i выездзе.Афiцыйнымi ўрадавымi асобамi БНР выкарыстоўвалiся таксама дыпламатычныя пашпарты. Адбылося стварэнне частак паліцыі БНР і вайсковых палкоў БНР. У час кіравання БНР Раманам Скірмунтам яе прызнаюць Літва, Украіна, Латвія, Эстонія, Турцыя, Балгарыя, Каралеўства Сербаў Харватаў Славенцаў. У гэтых жа дзяржавах створаныя амбасады БНР і консульствы. Таксама прадстаўніцтва Рады БНР з'явілася ў Берліне, Варшаве, Капенгагене і Бёрне. Рада БНР анулявала ўсе рэзалюцыі і дэкларацыі бальшавікоў, якія датычацца Беларусі, а таксама не прызнала Кастрычніцкую рэвалюцыю. Рада БНР выступіла супраць Брэсцкага міру паміж Нямеччынай і Расіяй, які дзяліў Беларусь на дзве часткі. Заходняя Беларусь з Мінскам па дамове адыходзіла Нямеччыне, а ўсходняя Беларусь адыходзіла бальшавіцкай Расіі. Рада БНР таксама анулявала Брэсцкую мірную дамову, бо яна ушчамляла правы грамадзян вольнай, незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі. У перыяд дыпламатычнага і юрыдычнага прызнання перад нацыянальным урадам Беларусі паўстае маса праблем. Эканамічны крызіс, сацыяльны і фінансавы крызіс, праблема са здароўем нацыі і адукацыяй. Выхад Рада БНР знайшла. Барацьба з эканамічным крызісам была вырашаная стварэннем ва Украіне і Літве Міністэрства гандлю БНР. Гэта дазволіла гандлярам шукаць новы рынак збыту, так і гандляры суседніх дзяржаў пачалі ўвозіць тавары ў Беларусь. Для выхаду з фінансавага крызісу Рада БНР пачынае выпуск сваёй грашовай адзінкі "грош". Для аздараўлення нацыі ствараецца сетка медыцынскіх устаноў . Дзейнасць Рады БНР у кірунку адукацыі, развіцця культуры дайшла да неверагодных маштабаў, якія БССР не дасягне і на 35%. Для барацьбы з непісьменнасцю і для развіцця культуры створана Міністэрства культуры БНР. Адукацыя ў Беларусі выйшла на першую чаргу. Быў створаны педагагічны інстытут, адкрыта 400 школ, каля 13 гімназій, пры Народным Сакратарыяце асветы было створана бюро па справах распрацоўкі падручнікаў для школ БНР “Прасвета”. У красавіку 1918 года была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа. У Мінску пачаў працаваць Беларускі тэатр, па краіне раскінула сваю сець таварыства драмы і камедыі і іншыя нацыянальныя групоўкі. Беларускае жыццё пачало наладжвацца, але цягнуўся яно некалькі месяцаў. Знішчалася грань паміж шляхцічам і сялянінам. Дзеці сялян пайшлі ў школы, атрымалі адукацыю. 4 мая 1918 года заснавана дабрачыннае беларускае таварыства «Цётка», якое узначаліла Палута Бадунова. Рада БНР накіроўвала розныя навуковыя дэлегацыі, для збору нацыянальнага фальклору, адметнасцей нацыянальнай культуры. Адным з дэлегатаў розных экспедыцый ад Рады БНР быў Янка Купала. Пасведчанне Народнага Сакратарыята БНР за № 1042 было выдадзена на імя Янкі Купалы, у якім адзначалася: „Паказчык гэтага, грамадзянін-беларус Янка Луцэвіч (Беларускі паэт Янка Купала) быў камандзіраваны ў месца Смаленск у свой час Народным Сэкрэтарыятам Беларускай Народнай Рэспублікі дзеля збору калекцый для Беларускай выставы ў месцы Менску, а так сама для высвятленьня, у якім становішчы знаходзіцца там яго сямейства і звароту сям’і ў м. Менск, дзе ён мае пастаяннае месцажыхарства”. У перыяд кіравання Раманам Скірмунтам урадам БНР 1918 года Рада БНР і Народны Сакратарыят зрабілі немагчымае. Ва ўмовах жорсткай акупацыі яны здолелі дабіцца прызнання ў некалькі дзесяткаў краін свету, знайці і пачаць выхад з крызісу. Таксама Рада БНР і Народны Сакратарыят здолелі абараніць правы сваіх грамадзян, пачаць адраджаць нацыянальную культуру. У чэрвені 1918 года замест Народнага сакратарыята быў створаны Савет пяці. Ён даручыў лідэру Беларускай партыі народных сацыялістаў (БПНС) Раману Скірмунту сфармаваць урад Беларускай Народнай Рэспублікі. У ліпені 1918 года Раман Скірмунт сфармаваў і ўзначаліў урад БНР. У верасні 1918 года Раман Скірмунт і яго кабінет міністраў БНР падалі ў адстаўку, перадаўшы ўсе свае паўнамоцтвы новаму кабінету. Лідэрам новага кабінета Міністраў БНР стаў Ян Серада...
ЛІТАРАТУРА:
Архіўныя дадзеныя прэдстаўленыя краязнаўцам Эдвардам ЗЛОБІНЫМ;
СКІРМУНТ Тэрэза - “Скірмунт герба дуб” – гісторыя рода Скірмунтаў , 1978 год, перапісана ў 1985 годзе /Варшава/
Даведка ад Цэнтральнага Дзяржаўнага гістарычнага архіва Літвы аб жыцці і дзейнасці бацькі Рамана Скірмунта Аляксандра Скірмунта;
Гістарычныя нататкі ўзятыя з выдання “Палессе” на польскай мове;
ІЛЬЯНКОЎ В. “Трагедыя рода Скірмунтаў”, “Пінскі веснік”, 1993 г.
Гістарычныя працы даследчыка А. СМАЛЕНЧУКА;
Запісы з мясцовымі жыхарамі в.Парэчча, зробленыя гісторыкам Алесем СМАЛЕНЧУКОМ і Алесяй СІДЛЯРЭВІЧ;
Выпіскі з гістарычнага артыкула Андрэя РЫЛКІ “Cын палескай зямлі”;
(...)У перыяд кіравання Раманам Скірмунтам урадам БНР 1918 года Рада БНР і Народны Сакратарыят зрабілі немагчымае. Ва ўмовах жорсткай акупацыі яны здолелі дабіцца прызнання ў некалькі дзесяткаў краін свету, знайці і пачаць выхад з крызісу. Таксама Рада БНР і Народны Сакратарыят здолелі абараніць правы сваіх грамадзян, пачаць адраджаць нацыянальную культуру(...)
Написал: хрен (20 апреля 2008 10:39)
Ну ты, Вацлав, понял ли по числу просмотров и комментов, что твой Скирмунт никому особо не нужен?