DataLife Engine > Пинские новости > Мілінкевіч едзе ў Пінск!
Мілінкевіч едзе ў Пінск!14 апреля 2008. Разместил: Вацлаў Паспаліты |
|
17 красавіка, пл. Леніна ў 18.00 пройдзе сустрэча жыхароў горада з лідэрам руху “За Свабоду” А. Мілінкевічам. Мэтай візіту з’яўляецца сустрэча з мясцовым насельніцтвам, каб высветліць тутэйшыя сацыяльна-эканамічныя і грамадскія праблемы.
Як ужо раней адзначалася, то Аляксандр Мілінкевіч пачынаючы з лютага робіць візіты ў розныя куткі Беларусі. 17 красавіка ён наведае і наш рэгіён. У канцы сакавіка мясцовыя актывісты дэмсіл Вадзім Макееў, Канстанцін Чувак, Мікалай Рамановіч і Аляксандр Рамановіч падалі заяўку, каб пад сустрэчу гарвыканкам выдаў памяшканне. Няма нічога дзіўнага ў тым, што нічога не атрымалася... Можа яно і лепш. Галоўнае, каб надвор’е не было дрэнным. |