DataLife Engine > Политика > Чарнобыльскі шлях - 2008

Чарнобыльскі шлях - 2008


3 апреля 2008. Разместил: Вацлаў Паспаліты
Прынятае рашэньне прызначыць збор удзельнікаў мерапрыемства 26 красавіка а 14 гадзіне каля Акадэміі Навук. Шэсьце плянуецца ладзіць па галоўным праспэкце да плошчы Незалежнасьці.
Намесьнік кіраўніка Руху «За Свабоду» Віктар Карняенка лічыць, выбар маршруту вельмі сымбалічным:

— Па такім самым маршруце адбыўся першы «Чарнобыльскі шлях» у 1989‑м годзе. У ім бралі ўдзел навуковец АН СССР спадар Яўген Веліхаў, вядом беларускі пісьменьнік і Грамадзянін сваёй краіны Алесь Адамовіч, палітык Станіслаў Шушкевіч. Вельмі важна, што і народ, і палітычныя партыі, і беларускія ўлады у той час сыходзіліся ў ацэнках наступстваў катастрофы. Людзі кансалідаваліся і акцыя праходзіла без канфрантацый.

Сёлетні «Чарнобыльскі шлях» вырашана правесьці пад лёзунгамі нязгоды з будаўніцтвам АЭС без грамадзкага абмеркаваньня і кантролю, патрабавання належнай аховы здароўя насельніцтва і супраць адмены сацыяльных гарантый пацярпелым ад катастрофы, у тым ліку ліквідатарам.

Заяўку ў Менгарвыканкам, якая будзе пададзена да серады наступнага тыдня, падпіша лідэр Руху «За Свабоду» Аляксандар Мілінкевіч, а таксама прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП, БСДП(Г) і грамадзкіх арганізацый.

Паводле milinkevich.org