DataLife Engine > Культура и искусство > "Калі застаецца толькі ісьці..."

"Калі застаецца толькі ісьці..."


1 апреля 2008. Разместил: Вацлаў Паспаліты
Калі ў кастрычніку 1925 года ў Бэрліне Рада БНР склікала ІІ Усебаларускі кангрэс радыкальна настроены Васіль Захарка разам з Пятром Крычэўскім даваў зразумець, што ня мае ніякай пэўнай рацыі заяўляць ад сябе аб тым, што БНР аб’яўляе аб самароспуску. Таму пасьля выступу прэм’ер-міністра Рады БНР А.Цвікевіча Пятро Крычэўскі і Васіль Захарка заявілі аб гатоўнасьці працягваць дзейнасьць Рады БНР у эміграцыі. Яны гучна аб’явілі, што усе пастановы аб спыненьні дзейнасьці Рады ня маюць юрыдычнага характара. Менавіта дзякуючым гэтым людзям Рада БНР у эміграцыі працягвае і зараз сВасіль Захаркаваё існаваньне ў ЗША як культурна-грамадзкі цэнтр эмігрантаў з Беларусі. Магчыма зразумець Васіля Захарку, чаму ён не жадаў бачыць крах ідэалаў БНР, бо можа ён адзіны з тых, хто не паверыў у сумленьне бальшавіцкага ураду на БССР, што аб’явіў беларусізацыю. Васіль Захарка быў правы, беларусізацыя з’явілася салодкім падманам, каб заманіць у капцюры НКУС многіх актыўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі.
Нарадзіўся Васіль Захарка ў 1877 годзе ў заможнай на той час сям’і. Праявіў зацікаўленасьць да нацыянальных традыцыяў, атрымаў добрую адукацыю і пачаў актыўную дзейнасьць пад час рэвалюцыі 1905-1907 года. Уступіў у шэрагі Беларускай Сацыялістычнай Грамады, а праз год стаў адным з сябраў Цэнтральнай Рады БСГ, супрацоўнічаў з “Нашай Нівай”. Васіль Захарка выступаў за поўную нацыянальную незалежнасьць Беларусі.

Прымаў удзел у І Усебеларускім кангрэсе, што адбыўся ў сьнежні 1917 года і на якім была прынятая асноўная пастанова аб змаганьні за незалежнасьць Беларусі. Васіль Захарка абраны сябрам выканкаму рады І Усебеларускага кангрэса. З’явіўся сааўтарам І Устаноўчай Граматы і адзіным з актыўных дзеячаў, што падтрымалі абвешчаньне незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 года. Дэпутат Рады БНР, уваходзіў у вышэйшы склад выканаўчай Рады БНР.

Калі адбыўся раскол БСГ (красавік 1918) абвясьціў аб стварэньні Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф) якую ўзначальваў да 1921 года. Эміграваў ў Прагу ад восені 1920 года, дзе разгарнуў эміграцыйны нацыянальна-вызваленчы рух і дапамагаў змаганьню на Радзіме. Захарка меў радыкальную пазыцыю ў адносінах да стварэньня на Беларусі камуністычнай дзяржаўнасьці.

У 1928 годзе памёр Пятро Крычэўскі, які займаў пасаду прэзыдэнта Рады БНР у эміграцыі з 1925 па 1928 год. Пасьля яго на гэтую пасаду быў абраны Васіль Захарка, які стаў прэзыдэнтам Рады БНР у эміграцыі з 1928 па 1943 год. Менавіта за гэтыя 15 год кіраваньня Рада набярэ дужа моцны аўтарытэт з боку Эўрапейскіх краін, таму Васіль Захарка ў 1939 годзе напісаў пастанову ў Маскву да Сталіна, дзе казаў, што далучаць Вільню да ЛітССР нельга, так як гэта этнічныя землі Беларусі, але Сталін пастанову Захаркі прыняў, як нейкія зьдзекі нацыяналістаў з-за мяжы.

Памер Васіль Захарка ў 1943 годзе на 66 годзе жыцьця, можа і не выканаўшы да апошняга свае мэты, але зьдзейсніўшы свой грамадзкі і, ў першую чаргу, чалавечы абавязак...


Зьміцер Кісель
Сябра Рады Моладзі БНФ
Старшыня гістарычнага кірунку

www.moladz.pbnf.org