Крызіс у адносінах Беларусі і ЗША набывае новае адценне - выбухнуў шпіёнскі скандал. На канспіратыўнай кватэры ў беларускай сталіцы затрыманая група грамадзян, якія з дапамогай спецабсталявання, нібыта, выконвалі заданні прадстаўніка амерыканскай спецслужбы. Пра гэта ў нядзелю паведаміў Першы нацыянальны тэлеканал.