DataLife Engine > Пинские новости > Яўген Пулхаў - дыханне вечнасці

Яўген Пулхаў - дыханне вечнасці


21 февраля 2008. Разместил: Зміцер КІСЕЛЬ
18 лютага 2008 года споўнілася 100 год знакамітаму дзеячу мастацтва, выдатнаму настаўніку Яўгену Пятровічу Пулхаву. Яўген Пятровіч за свае жыццё падрыхтаваў дзесяткі мастакоў, яго вучням з’яўляецца знакаміты ў свеце мастак Яўген Шатохін. Вучні спадара Пулхава працуюць не толькі ў Беларусі, а і за межамі нашай Бацькаўшчыны.
У гонар 100 годдзя Я.Пулхава, 19 лютага (серада) у Беларускім музеі Палесся адкрылася выстава. Вечар пачаўся ў 16.00 гадзін, прысутнічала каля 200 чалавек. Свае словы павагі, словы падзякі выказалі намеснік старшыні гарвыканкама Яўген Пулхаў - дыханне вечнасціПінска А. Канеўскі, мастак Я.Шатохін, сяброўка Пулхава Ф.Ф. Горыш і шмат іншых выдатных людзей.
“Вось і адзначылі 100 год спадару Пулхаву. Гэта цудоўны педагог, выдатны настаўнік які вельмі шмат даў мне. Некалькі яго вучняў, якія самі сябе назвалі “лепшымі” і карыстаюцца імём Пулхава. Акрамя яго мастацкага таленту, ён быў добры педагог і ў сувязі з гэтым яшчэ у некалькіх школах Пінска пройдуць чытанні.”- паведаміў Яўген Шатохін.
Яўген Пулхаў - дыханне вечнасці“ Я вельмі уражаны выставай, гэтым вечарам. Столькі цёплых слоў, новых фактаў. Яўген Пятровіч – гэта вялікі майстра, чалавек! Настаўнік жыцця!”- адзначыў дырэктар ЦТіМТВ (цэнтр тэхнічнай і мастацткай творчасці вучняў) спадар Пётр Дзюба.
У 18.00 гадзін выстава скончыла сваю працу.
Як мы бачым, то мастацтва вечнае... Мастакі адыходзяць у іншы свет, а мастацтва будзе жыць у стагоддзях.
“Ёсць – жах не паспець зрабіць заплянаванае, задуманае! Я ведаю, што мае мастацтва будзе жыць пасля мяне і гэта мяне натхняе, а калі б я не быў упэўнены, што мае мастацтва будзе жыць, то і не працаваў бы”- падкрэслівае мастак Яўген Шатохін.
Так, з гэтымі словамі трэба пагадзіцца!