MyPinsk.com
http://www.radioba.by/
  Пинский информационно-развлекательный сайт
Пинск Hi-Tech
Сайт Культура
Республика Спорт
В мире Отдых
Персона Юмор
Политика Разное
Аналитика Все
Календарь
«    Февраль 2008    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
 
Общение
Справочная
История
Наша кнопка



Погода
Яндекс.Погода
Статистика

Akavita




система мониторинга доступности web сайта
Browse Happy logo
Вход на сайт
Логин
Пароль
 
Партнеры
oriflame
Пінск: горад двух краін...
• Автор: Зміцер Кісель
• Категория: Пинские новости, Культура и искусство
• Дата публикации: 19 февраля 2008
• Просмотров: 828
Версия для печати
7 лістапада 1917 года ІІІ Універсалам Цэнтральная Рада абвясціла стварэнне Украінскай Народнай Рэспублікі. Згодна з Універслам сталіца Палесся – Пінск уваходзіць у склад УНР.
25 сакавіка 1918 года ў ІІІ Устаноўчай Грамаце Рада БНР абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Граматай Пінск уваходзіць у склад БНР.
Жыхар Пінска Аляксандр Лар’е з’яўляўся паслом БНР у Літоўскую Народную Рэспубліку, а Раман Скірмунт узначальваў Раду БНР...
Як так сталася, што Пінск стаў горадам УНР? Яшчэ ў пачатку І Сусветнай вайны нямецкае кіраўніцтва лічыла, што Пінск – гэта неад’емная частка Украіны. Неўзабаве пасля акупацыі нямецкіх войск Пінска ў 1915 годзе яго аднеслі да Украіны. Але ж чаму немцы лічылі, што Пінск – Украіна?! Звязана гэта з гісторыяй і даследваннем германскіх навукоўцаў агульных рыс.
Урад УНР пачаў праводзіць укранізацыю Палесся, а Рада БНР пачала ствараць мясцовыя Рады БНР... Так жыць было немагчыма, бо як адзначаў дэпутат Рады БНР Алесь Цвікевіч: “Па даручэнню Рады БНР маю гонар давесці да Вашай вядомасці, што невыясненне больш-меньш дэтальнай мяжы паміж Украінскай і Беларускай Народнымі Рэспублікамі творыць на мяйсцох шмат непаразуменняў, як у справе функцыяніравання дзяржаўных і грамадскіх устаноў паміж сабой, так і ў жыцці населення. З гэтага погляду і прымаючы на ўвагу заснаванне нармальнага жыцця ў прымежных мейсцах, прашу назначыць камісію ад даверанаго Вам Міністэрства, разам з якой дэлегацыя ў справах замежных перагавораў БНР магла б дэтальна улажыць і змацаваць асобным трактатам дзяржаўныя граніцы абедзьвух Рэспублік” .
Сапраўды ні Рада УНР ні Рада БНР не мелі магчымасці поўнасцю рэалізоўваць свае палнамоцтвы ў буйных гарадах Палесся, а менавіта: Пінск, Мазыр, Рэчыца, Гомель. Урад УНР не мог правесці рэальнію ўкранізацыю, стварыць мясцовыя гарадскія Рады, стварыць паліцыю і Рада БНР, таксама не мела гэтай магчымасці. Вельмі востра стала пытанне аб Палессі ва Радзе БНР пасля таго, як па-першае:20 красавіка 1918 года Народны Сакратарыят выдаў „Часовы наказ мясцовым Беларускім Радам”. У наказе адзначалася, што „Беларускія Рады маюць мэтаю дзяржаўную незалежнасць Беларусі, развіццё і паўсюднае пашырэнне беларускай культуры”. Дзеля дасягнення гэтай мэты Рады былі абавязаны:
1) бараніць інтарэсы і правы беларусаў і іншых грамадзян Беларусі, жывучых у яе акрузе;
2) пашыраць беларускую нацыянальную і культурную свядомасць, паведамляць насельніцтву аб працы беларускага ўрада і ўсіх беларускіх устаноў і палітычных, і культурных;
3) знаходзіцца ў сувязі з Радай Рэспублікі;
4) закладаць беларускія школы, браць пад свой загад і нагляд усе школы земскія, гарадскія і прыватныя, у якіх вучацца беларускія дзеці, і пільнаваць, каб там іх не перараблялі ні на маскалёў, ні на палякаў. Закладаць беларускія бібліятэкі, чытальні, нацыянальныя тэатры.
Па-другое: 25 красавіка 1918 года Раман Скірмунт узначаліў урад БНР. Пасля гэтага, у красавіку 1918 года былі прыняты дзяржаўныя адзнакі Беларускай Народнай Рэспублікі герб "Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг. Дзяржаўнай мовай стала беларуская. У першыню ў гісторыі Рада БНР пачала выдаваць першыя беларускія пашпарты, якія за травень 1918 года атрымалі каля 1 мільёна беларусаў. У пашпарце адзначаліся дата i месца нараджэння, падданства, асаблiвыя прыкметы: колер валасоў i вачэй, рост. Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездкi за гранiцу, былi спецыяльныя старонкi для таго, каб ставiць адзнакi аб уездзе i выездзе. Афiцыйнымi ўрадавымi асобамi БНР выкарыстоўвалiся таксама дыпламатычныя пашпарты. Адбылося стварэнне частак паліцыі БНР і вайсковых палкоў БНР.
У гэты момант Беларускую Народную Рэспубліку прызнаюць Літва, Украіна, Латвія, Эстонія, Турцыя, Балгарыя, Каралеўства Сербаў Харватаў Славенцаў. У гэтых жа дзяржавах створаныя амбасады БНР і консульствы. Таксама прадстаўніцтва Рады БНР з'явілася ў Берліне, Варшаве, Капенгагіне і Бёрне. Рада БНР анулявала ўсе рэзалюцыі і дэкларацыі бальшавікоў, якія датычацца Беларусі, а таксама не прызнала Кастрычніцкую рэвалюцыю. Рада БНР выступіла супраць Брэсцкага міру паміж Нямеччынай і Расіяй, які дзяліў Беларусь на дзве часткі. Заходняя Беларусь з Мінскам па дамове адыходзіла Нямеччыне, а ўсходняя Беларусь адыходзіла бальшавіцкай Расіі. Рада БНР таксама анулявала Брэсцкую мірную дамову, бо яна ушчамляла правы грамадзян вольнай, незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
У перыяд дыпламатычнага і юрыдычнага прызнання перад нацыянальным урадам Беларусі паўстае маса праблем. Эканамічны крызіс, сацыяльны і фінансавы крызіс, праблема са здароўем нацыі і адукацыяй. Выхад Рада БНР знайшла. Барацьба з эканамічным крызісам была вырашаная стварэннем ва Украіне і Літве Міністэрства гандлю БНР. Гэта дазволіла гандлярам шукаць новы рынак збыту, так і гандляры суседніх дзяржаў пачалі фіктыўна ўвозіць тавары ў Беларусь. Для выхаду з фінансавага крызісу Рада БНР пачынае выпуск сваёй грашовай адзінкі "грош". Для аздараўлення нацыі ствараецца сетка медыцынскіх устаноў пад кіраўніцтвам лекара Мікалая Ермічэнка, які з'яўляўся амбасадарам БНР у Турцыі. Дзейнасць Рады БНР у кірунку адукацыі, развіцця культуры дайшла да неверагодных маштабаў, якія БССР не дасягне і на 35%. Для барацьбы з непісьменнасцю і для развіцця культуры створана Міністэрства культуры БНР, Міністрам прызначаны Аркадзь Смоліч. Неўзабаве Міністрам культуры стане Радаслаў Астроўскі, а Аркадзь Смоліч Міністрам земляробства і маёмасці.
Адукацыя ў Беларусі выйшла на першую чаргу. Быў створаны педагагічны інстытут, адкрыта 400 школ, каля 13 гімназій, пры Народным Сакратарыяце асветы было створана бюро па справах распрацоўкі падручнікаў для школ БНР “Прасвета”. У красавіку 1918 года была заснавана Мінская вышэйшая музычная школа. У Мінску пачаў працаваць Беларускі тэатр, па краіне раскінула сваю сець таварыства драмы і камедыі і іншыя нацыянальныя групоўкі.
Калі Рада БНР абараняла свае правы на Пінск і астатняе Палессе з этнічнага боку, то Рада УНР бачыла пагрозу ад наступаючай Чырвонай Арміі. Генералы УНР ведалі, што вельмі добрым умацаваннем будзе чыгунка Пінск-Гомель. Неўзабаве камісіі ад БНР і ад УНР па справах Палесся пачалі працу. Беларускі бок прапанаваў лінію мяжы, якая мела ўсходнім пунктам сутоку рэк Дзясны і Судасці ля мястэчка Грамяч, затым ішла на захад праз Гародню Чарнігаўскай губ., па Дняпры да перасячэння з мяжой Кіеўскай губерні, далей — па мяжы Мінскай губерні да населенага пункта Скароднае, адкуль паварочвала на поўнач да Мазыра, працягвалася па Прыпяці і яе прытоку Бобрыку да Выганаўскага возера, а затым ламанай лініяй праходзіла праз Бярозу, Пружаны, Белавежу і Бельск да Мельніка, дзе сыходзіліся межы Украіны, Беларусі і Польшчы.Са свайго боку, украінская дэлегацыя прапаноўвала лінію, якая на ўсім яе працягу адступала далёка на поўнач ад карты Карскага. Першапачаткова канцавым пунктам на ўсходзе ёю прызначаўся Рагачоў, затым была зроблена саступка, і лінія пачыналася ад Мгліна, ішла па паўночнай мяжы Чарнігаўскай губерні да Веткі, працягвалася на захад праз Горваль, Загор’е, Камаровічы, Морач да Выганаўскага возера. Пацвярджалася пазіцыя аб вызначанасці заходняга кавалка мяжы Брэсцкім мірам. Такім чынам, лінія праходзіла па сучасным Веткаўскiм, поўначы Гомельскага, Рэчыцкага, Калінкавіцкага, Петрыкаўскага, поўдні Любанскага і Салігорскага праз Івацэвіцкі раёны. За Украінай заставаліся басейн Прыпяці і чыгунка Пінск-Гомель, што абгрунтоўвалася неабходнасцю бяспекі Украіны з поўначы на выпадак, калі незалежная беларуская дзяржаўнасць не ўтрымаецца і на яе тэрыторыі будуць панаваць Расія альбо Польшча. Перавага стратэгічных матываў над этнічнымі была ўскосна пацверджана і на сустрэчы дэлегацыі з М. Грушэўскім, дзе былі выказаны планы прадастаўлення беларусам нацыянальна-персанальнай аўтаноміі і стварэння з Пінскага, Гомельскага, Мазырскага і Рэчыцкага паветаў культурна-нацыянальнага самакіравання. Сярод сябраў камісій пачалася “хворая дэмагогія”.
Тым часам у Пінск накіраваўся са сваім войскам генерал УНР С. Пятлюра. Генерал з’яўляўся прэдстаўніком УНР у Пінску. Акрамя С.Пятлюры ў Пінску прэдстаўніком УНР з’явілася аб’яднанне “Просьвіта” пад началам Фёдара Дудко (з 1941 па 1944 год гл.рэдактар “Піньскай Газэты”). Прэдстаўнікамі ад БНР быў камітэт па справах уцекачоў. Таксама ў Пінску былі жаўнеры войска Булак-Булаховіча, генерал БНР.
Пінск: горад двух краін...У канцы 1918 года Пінскія сябры бальшавіцкіх партый, падпольшчыкі пачалі мяцеж супраць войскаў УНР. Генерал Сымон Пятлюра пачаў абарону г. Пінска ад мяцежнікаў.
5 студзеня 1919 года А.М. Ільін кіраўнік мяцежа тэлеграфаваў У.І. Леніну і Я.М. Свярдлову з просьбай аб аказанні дапамогі абмундзіраваннем, прадуктамі харчавання і ваеннымі спецыялістамі, бо войскі Пятлюры ў хуткім часе змогуць разбіць партызанскія атрады мяцежнікаў. Дапамогу Ільін дачакаўся, а пасля некалькі дзён прыйшла яшчэ дапамога. 25 студзеня 1919 года Пінск быў заняты камуністамі, але цераз некалькі месяцаў Сымон Пятлюра зноў заняў горад...
У 1920 годзе Рада Украінскай Народнай Рэспублікі выехала ў эміграцыю, а разам з ёй склалі свае малнамоцтвы мясцовыя Рады. На той час у Пінску яшчэ стаялі войскі генерала УНР Пятлюры, але ў хуткім часе яны зменяцца на войска генерала БНР Булак-Булаховіча.
У сакавіку 1921 года Пінск афіцыйна быў далучаны да Польшчы.
У ліпені 1941 года Пінск будзе зноў у складзе Украіны.

*пры напісанні выкарыстоўваліся архіўныя дадзеныя В.Лебедзевай (г.Гомель)
Зміцер Кісель

Пінск: горад двух краін...

Ваши комментарии
Написал: сергей (19 февраля 2008 14:19)
Ты забыл упомянуть, что до конца 1918 года Полессье было оккупировано германскими войсками. именно им принадлежала реальная власть. В таких условиях все эти УНР, БНР, универсалы и проч - филькина грамота и пустопорожняя болботня!
Написал: ----/--- (19 февраля 2008 14:35)
сергей, нет ты немного не прав. Реально ГЕРМАНИЯ отдала нас в руки тех, кто мог удержать вот УНР и БНР начали тут мутить, как мы видим ПОПЫТКА была..это надо признать, но она не РЕАЛИЗОВАЛАСЬ. По тексту видно, как и чё было!

А я думаю, что большинству жителей г. Пинска, ПОФИГУ,как оно было. Конечно, такое отношение пугает!

Плохо тем, что ведь про Пинск всегда пишут как историю- начиная с 1939 года и давай о партизанх.
Надо всё раскрыть.

Я думаю, что ИСТОРИЯ ПИНСКА -гордость!
Написал: Вадим Владимирович (20 февраля 2008 16:28)
Все это говорит о том, что процесс самоидентификации местного населения продолжается.

Всеобщей народной памяти как не существовало так и не существует. Вместо общности - существуют единицы личностей, которые процессу самоидентификации местного населения придают тот, или иной общественный дискурс.

В этом контексте, пример, - Шалягович "Збудзиньне" (прошлое). Или - Змицер Кисель (настоящее и будущее).

Посему как скажем МЫ - так и будет!!! А споры,о том как "надо" и как "не надо", происходят без вашего участия, и ток между нами.

И ни один из лукашистоф либо представитель колхозной элиты, ни сможет нам помешать. Так как "крыть" то им нечем))))

А когда "надо" - позовем и вас всех, для придания так сказать публичности, всем нашим умозаключениям.
Написал: скептик (20 февраля 2008 18:09)
У предыдущего оратора такое самомнение, что поневоле возникают сомнения в его психическом здоровье...
Тем более, что сейчас и в обозримом будущем как "надо" указывают совсем иные люди.
И не стоит мечтать о своем скором воцарении - эти пророческие стенания уже всем набили оскомину...
Написал: бо-бо (20 февраля 2008 18:54)
А мы кто- УКРАИНЦЫ иль БЕЛОРУСЫ? блин...
почитал..и что-то задумался..так кто я...
-----------------
да..история нашего города..да...
------------
вот это люди сражались, не то что там всякие КРИКУНЫ в Нете.. тошно... иль всякие ЛИСТОВОЧКИ ...НАКЛЕЙКИ... фу
Написал: НВК (20 февраля 2008 23:51)
ТО что Пинск это полесский город (полещуцкий ) это знает каждый школьник..
Интересно про какую самоиндефикацию говорил Влад Владимирович?????
Присоединятьс к Украине ???? Отделяться в Автономию????
Давайте лучше продолжать и дальше строить город и обшество а не заниматься историческим анонизмом...
Написал: бо-бо (21 февраля 2008 00:01)
НВК, а я думаю, что Вы правы, но город надо строить, а ИСТОРИЮ забывать не надо! Тем более такую!
Пинск- Полесье (сталица), но я спрашиваю- ЧЬЁ ПОЛЕСЬЕ- УНР иль БНР...вот..иль может надо отделять ПОЛЕСЬЕ?
Вродь пытались в 1991 году, да президент РБ не дал...
и вродь БНФ тоже защищал единство РБ.
Написал: НВК (21 февраля 2008 01:06)
про отречение истории я ничего не говорил(((Нооборот нужно знать Историю
Но высасвать какие любо выводы из тех событий 1917 года вобще неактуально(
Если быстро сформированное правительство под шумок нарисовала Полещуцкий Пинск в своих владениях- это вовсе не озночает что Пинск город Украины и типо что Укры имеют на него какието права...
А отделятьс в автаномию неимеет смысла...Вам мало горячек точек ???(приднестровье,Абхазиякарабах)
Мы более роднее и ближе к Беларуси, вот такая и самоиндетификация...
Написал: Талерантно-памяркоуны (21 февраля 2008 14:09)
Уважаемыя чытацили-писацили, хацелась бы узнаць о Полесьсе, герб, флах, гимн, язык, площадь, чысленнасць, насиления.
Написал: гостЬ (21 февраля 2008 14:27)
Талерантно-памяркоуны
флага - нет
герб - красный щит с изоброж. золотого лука.
гимн-есть.
язык- полесский, украинский и русский
население- 140 тысяч.
мер- ГОРДИЧ А.А.
Добавление комментария
Новое на форуме
Заработай в Интернете.
авторская песня!
Нужен-ли 8- международный байк фестиваль???
Концертно-продюсерская компания «АРТрекордс»
Музыка
Пыль
МОТОСЕЗОН-2008
МотоПриколы
GIRLS & BIKES
Сегодняшний DDoS
Реклама


Наши друзья

Сайт группы Кліч
Бизнес портал Беларусь XXI век

Сайт города Лида
Партнеры

© MyPinsk.com 2001-2008 г.
Работает на DataLife Engine

Внимание: Администрация сайта «MyPinsk.com» не несет ответственности за
материалы, опубликованные в разделах:
«Новости», «Реклама», «Форум», «Чат», «Журналы»

Перепечатка информации допускается только при наличии активной индексируемой ссылки на сайт