6 лютага 2008 года ў 17.00 гадзін у Палацы мастацтва (г.Мінск,вул. Казлова,3) урачыста пачалася выстава знакамітага мастака Яўгена ШАТОХІНА пад назовам "...ПРЫСЬВЯЧАЮ". “Вельмі рыхтаваўся да сваёй выставы ў Палацы мастацтваў. Гэта вельмі значная падзея ў маім жыцці. На выставу я запрасіў сваіх сяброў.” - адзначае Яўген ШАТОХІН Значны ўнёсак у адкрыццё выставы унёслі Беларускі саюз мастакоў (БСМ) і Рэспубліканская мастацкая галерэя. Ад імя гэтых аб’яднанняў на выставу запрашаліся грамадзяне. Гэтая падзея – падарунак знакамітаму мастаку пад яго 60 годдзе, якое Яўген Шатохін адзначыў у мінулым 2007 годзе. Свой юбілейны – 2007 год, мастак адзначае вельмі плённым. “Мне давялося ўдзельнічаць у шмат якіх выставах і ў Беларусі і за мяжой. ЮНЕСКА аб’явіў 2007 год “Год Напалеона Орды”, а я даўно працую ў гэтым напрамку і таму я ўдзельнічаў ва ўсіх выставах прысведчаных Напалеону Ордзе. Удзельнічаў у выставе "Каб рунела душа...", прысвечанай Р.Барадуліну. Я, шчэ раз адзначу, што мінулы 2007 год быў вельмі плённы.” – паведамляе пра мінулы год Яўген Шатохін.
25 лютага 2008 года мастак адзначыць чарговы Дзень нараджэння. Менавіта з гэтай нагоды мы маем рацыю павіншаваць Яўгена Шатохіна, нашага знакамітага земляка, а таксама павіншаваць з адкрыццём выставы.
Прыгожа сьцяг выглядае!!! САПРАЎДЫ! ПРЫГОЖА!...не тое, што на ўсілякіх мітынгах Вінцукоўцаў!
Яўген ШАТОХІН- вось хто павінен быць ГАНАРОВЫМ ГРАМАДЗЯНІНАМ ПІНСКА! Вось, хто славіць наш родны Пінск!
Яўген Сяргеевіч, Вы...Вы ..Вы..проста ЧАЛАВЕК! САПРАЎДНЫ ЧАЛАВЕК!
Написал: Iharok (7 февраля 2008 00:57)
Справа ў тым, што сьцяг трэба ўмець трымаць, тады і выглядае зусім інакш! Трымаць моцна, як нашыя моцныя продкі на шматлікіх старажытных выявах, сапраўды ёсьць розьніца. Да таго яшчэ трэба мець свой сьцяг, у Яўгена Сяргеевіча ён ёсьць. Ёсьць і ў мяне, ёсьць у ўсіх хто любіць сваю радзіму. У нас ёсьць свая радзіма і свой сьцяг. Яго можна вырваць з рук, можна парваць на кавалкі на дахах будынкаў, але ён усё роўна застанецца нашым.
Быць ганаровым грамадзянінам? Так Яўген Сяргеевіч і ёсьць ганаровы грамадзянін Пінска. Яго паважаюць, шануюць людзі і гэта галоўнае чым усялякія ілжэ-пастановы невядома кім, невядома каму, невядома за што.
Яўгена Сяргеевіча лічу сваім настаўнікам. Настаўнік не ў мастацтве, настаўнік у жыцьцёвых мэтах. Ганаруся нашым сяброўствам. А асабліва за тое, што пазнаёміў мяне з Зянонам Пазьняком. Не асабіста канешне, праз творы, выступы. Асабіста з Зянонам я так і нявырашыўся пазнаёміцца, хоць і быў паўтары гадзіны на яго выступе ў Варшаўскім Універсітэце, а потым яшчэ і з дзесятак хвілін у калідоры Варшаўскага Ўніверсітэта калі ён адказваў на пытаньні студэнтаў. Проста нельга так падыйсьці і сказаць: "Прывітаньне Зянон!". Так можна падыйсьці напрыклад да Шушкевіча ў тым самым універсітэце, да Мілінкевіча, Казуліна і іншых. А вось да Вячоркі больш не падайду ніколі пасьля выпадку ў менскім метро. Я ўсё памятаю, хто рабіў добра, а хто дрэнна. Так ад Сяргеевіча я ніколі нічога дрэннага ня пачуў, што дае ўпэўненасьць казаць аб сапраўды добрым чалавеку.
Написал: Марыначка (7 февраля 2008 08:22)
ВІНШУЮ ВАС ЯЎГЕН СЯРГЕЕВІЧ! Дзякуй Вам за стварэнне юнацкай школы выяўленчага мастацтва г.Пінска. Я цяпер з гонарам кажу, што вучуся ў Вашай школе. Да! Я не зрабіла памылку - гэта Ваша школа, нават, калі Вы ужо і не дырэктар, але Вы яе стварылі, далі ей свет! Я ганаруся, што навучаюся у школе выяўленчага мастацтва! Вельмі сорамна і агідна, што сучасныя "дзеячы" нашай школы пра Вас не кажуць нам, але ж пра Вас пішуць... аб Вас чуць...
КРЭПКАГА ЗДАРОЎЯ! ПОСПЕХАЎ! *зараз, у апошні час шмат маладых вучняў школы мастацтва зацікавілася Вамі... Таму - МЫ З ВАМІ!
Написал: игорь (7 февраля 2008 11:32)
НЕ СОТВОРИ СЕБЕ КУМИРА!
Написал: Jozef_Joco (7 февраля 2008 12:07)
игорь - не перейди дорогу с пустыми ведрами...
Написал: Марыначка (7 февраля 2008 14:21)
Няхто не робіць сябе куміра! Мне здаецца, што асноўная маса нашага грамадства ўжо зрабіла сябе ІДАЛа і стаіць перад ім на каленях!
Яўген ШАТОХІН - гэта сапраўды ГРАМАДЗЯНІН, САПРАЎДЫ ЧАЛАВЕК!
А што я адзначу, дык тое, як магчыма даваць усілякім АРЫНІЧАМ званне "ГАНАРОВЫ"...яму трэба было б даць тытул "ПАЗОР ГОРАДА"...Хто такі АРЫНІЧ? Я б сказала .....
НАПАСЛЕДАК: Яўген ШАТОХІН у 2003 годзе атрымоўвае званне Ганаровага грамадзяніна горада Albert (France)!!!
Написал: Вацлаў Паспаліты (7 февраля 2008 17:40)
---
Дзякуй лёсу, што я год таму пазнаёміўся з такім чалавекам, як Яўген Сяргеевіч! ДЗЯКУЙ ЛЁСУ! Дзякуй і Ігару, ён тады сказаў "ТЭЛЕФАНУЙ ЯЎГЕНУ СЯРГЕЕВІЧУ,ТРЭБА СУСТРЭЦЦА!" Я вельмі тады хваляваўся, а калі упершыню паглядзеў на Яўгена Сяргеевіча - нейкая моц чулася... энергія! Сур'ёзна! Такіх людзей вельмі мала! Калі пісаў інтэрв'ю з Яўгенам Сяргеевічам- вельмі, вельмі хваляваўся... вельмі хваляваўся, каб пытанне глупае не задаць..і задаў...ну нічога - гэта добра. Яўген ШАТОХІН і без усілякіх тытулаў - ганаровы грамадзянін Пінска! Вельмі цікава размаўляць з Яўгенам Сяргеевічам, але размаўляць не абы "балакаць", а ўсё з сэнсам, каб з гэтай размовы ты нешта вынес. Асабіста я з кожнай сустрэчы мацнею духам, нешта унутры мацнее - ДУХ!
Написал: Iharok (9 февраля 2008 04:39)
Вацлаў Я памятаю як мы па Піне хадзілі на "Сакавіку", гэта нельга зыбыць. Сяргеевіч мяне вучыў марскім вузлам, як пры кіраваньні яхты правільна выкарыстоўваць паруса. Я кіраваў стакселем, гэта вельмі цяжка. Мы прайшлі амаль усю Піну пад парусамі! Хто скажа што па Піне не хадзілі яхты? Хадзілі і вельмі добра, пад парусамі, пад сьцягам!
Хто казаў што Яўген Сяргеевіч мастак? Так, мастак, але ня толькі! Сяргеевіч яшчэ добры капітан!
Будзе яшчэ час і ён абавязкова хутка прыйдзе, калі мы выйдзем усе разам на "Сакавіку" па хвалях нашых родных Піны і Прыпяці.
Написал: Вацлаў Паспаліты (9 февраля 2008 12:58)
Ігар, я ведаю, што нам вельмі пашчасціла, што мы пазнаёміліся з Яўгенам Сергеевічам...што мы маем рацыю з гонарам казаць "МЫ ЗНАЁМЫ"... ГЭТА ГАЛОЎНАЕ!