DataLife Engine > Пинские новости, Культура и искусство > "...ПРЫСЬВЯЧАЮ" - выстава Я.Шатохіна
"...ПРЫСЬВЯЧАЮ" - выстава Я.Шатохіна6 февраля 2008. Разместил: Дзмітрый КІСЕЛЬ |
6 лютага 2008 года ў 17.00 гадзін у Палацы мастацтва (г.Мінск,вул. Казлова,3) урачыста пачалася выстава знакамітага мастака Яўгена ШАТОХІНА пад назовам "...ПРЫСЬВЯЧАЮ".“Вельмі рыхтаваўся да сваёй выставы ў Палацы мастацтваў. Гэта вельмі значная падзея ў маім жыцці. На выставу я запрасіў сваіх сяброў.” - адзначае Яўген ШАТОХІН Значны ўнёсак у адкрыццё выставы унёслі Беларускі саюз мастакоў (БСМ) і Рэспубліканская мастацкая галерэя. Ад імя гэтых аб’яднанняў на выставу запрашаліся грамадзяне. Гэтая падзея – падарунак знакамітаму мастаку пад яго 60 годдзе, якое Яўген Шатохін адзначыў у мінулым 2007 годзе. Свой юбілейны – 2007 год, мастак адзначае вельмі плённым. “Мне давялося ўдзельнічаць у шмат якіх выставах і ў Беларусі і за мяжой. ЮНЕСКА аб’явіў 2007 год “Год Напалеона Орды”, а я даўно працую ў гэтым напрамку і таму я ўдзельнічаў ва ўсіх выставах прысведчаных Напалеону Ордзе. Удзельнічаў у выставе "Каб рунела душа...", прысвечанай Р.Барадуліну. Я, шчэ раз адзначу, што мінулы 2007 год быў вельмі плённы.” – паведамляе пра мінулы год Яўген Шатохін. 25 лютага 2008 года мастак адзначыць чарговы Дзень нараджэння. Менавіта з гэтай нагоды мы маем рацыю павіншаваць Яўгена Шатохіна, нашага знакамітага земляка, а таксама павіншаваць з адкрыццём выставы. ![]() ![]() Дзмітрый КІСЕЛЬ |