|
Запишите на прием пожалуйста, особое мнение по поводу клитеризации всей страны. Из 100 клитера носят днем уже порядка 30-40. На вопрос нахера- ответ НАКАЖУЦЬ. Вопрос- слышал завтра вводят обязательное ношение на спинной части гомосапиенса атрибутики в форме большого ........,а после завтра начнем по указу жен делиць.А че их жалець-то. Перебор какой-то в электорате получаеццо. А вообще дам коммент,но не мой, но умный. Добавить нечего: Барысаў літаральна захлынула хваля г.зв. флікераманіі. Затурканыя начальнікамі і супрацоўнікамі мясцовай міліцыі людзі (хто-ніхто сплаціўшы незаконна спагнаны штраф) ходзяць з флікерамі, пачапіўшы іх на рукаво, нават удзень. Выглядае гэта скрайне неэстэтычна, па-першае, а, па-другое, гэтым самым чалавек прыніжае сваю людзкую годнасьць, падкрэсьліваючы сваю прыгнобленасьць і няведаньне элемэнтарных законаў. Флікеры пешаход (падкрэсьліваю, – пешаход!) мае насіць адно ў цёмны час сутак (!) і толькі па-за (!) межамі населеных пунктаў, ідучы іздоўж дарогі ці перасякаючы яе (!). У астатніх выпадках чалавек не абавязаны мець пры сабе гэтую сьветлаадбівальную адзнаку-таўро.
Прычым заўважная тэндэнцыя, чым бяднейшы чалавек, тым большая верагоднасьць убачыць на рукаве ягонай зашмальцаванай дублёнкі ці напаўсатлелага палітона яркасалатавы флікер… Напэўна, калі б дазволілі насіць за сьпінай шмайсэр, дык гэтыя флікераманы былі б падобныя на паліцаў апошняй нямецка-савецкай вайны… Часам паглядзіш на такіх людзей і міжволі, не, ды сьцепанесься, а ну, каб загадалі аўтадарогі перасякаць подбегам, дык і пабеглі б, успатнелыя…
Іншыя, для прыліку незадаволена памянціўшы языком на кухнях, пачапілі флікеры на свае торбачкі і партфэлі – хто больш прыкметна, а хто – менш. Але ў прынцыпе – паддаліся ціску рэпрэсіўных ворганаў – і нічым не адрозьніваюцца ад тых, згаданых вышэй, "нарукаўнікаў".
У гэтай сытуацыі павагу выклікаюць тыя асобы, хто не скарыўся прымусу і нават адкрыта засьведчвае сваё нежаданьне насіць яркасалатавае таўро на рукаве.
Гэтак, у мясцовай выканкамаўскай газэтцы “Адзінства” (во, дзіва!) падчас інтэрвію найлепшы гулец ФК БАТЭ паўабаронца Ігар Стасевіч адкрыта на дэбільнае пытаньне: “Фликер носишь?”, адказаў таксама адкрыта:
“Нет и не собираюсь. Оштрафовать меня могут, только если буду переходить дорогу в неосвещенном месте. Поэтому нужно находить освещенные участки или тщательно смотреть по сторонам”.
Варта дадаць да словаў Ігара, што аштрафаваць могуць толькі па-за межамі гораду, а калі ўжо заманецца перайсьці дарогу ў горадзе, то рабіць гэта трэба ва ўсталяваных месцах... И оставим базар-то
|