
Раённы цэнтр пазашкольнай работы правёў аглядконкурс мастацкай самадзейнасці сярод выхаванцаў пачатковых школ і садкоў-школ, прысведчаны 125 годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа “На паклон да песняроў”. Юныя жыхары Піншчыны спявалі, чыталі вершы, паказвалі тэатралізаваныя пастаноўкі. Усім спадабалася літаратурна-краязнаўчая віктарына і экскурсія ў музей Якуба Коласа ў Пінкавічах. Экскурсію правяла Ніна Рыгораўна Паўлавец, якая данесла юнакам невядомыя факты з жыцця Якуба Коласа ў в. Пінкавічы.
Узнагародамі конкурсу былі адзначаны пачаткоўцы Галеўскай і Каўняцінскай ПШ, садоў-школ з пасёлка Садовы і Вяз.
Напаследак трэба адзначыць, што музей Якуба Коласа ў Пінкавічах адзначыў свае 17 годдзе. Сам будынак, дзе знаходзіцца музей пабудаваны ў 1863/1864 годзе. Да 1921 года там мясцілася школа ў якой з 1904 па 1906 год працаваў настаўнікам Якуб Колас.
“ Ну вучыў нас нейкі настаўнік, а хто ж тады ведаў, што стане такім пісьменнікам. Для нас ён быў просты настаўнік “вучэтэль” да і ўсё. Канешне, мы яго вельмі любілі, паважалі і плакалі, калі яго арыштавалі...” – з успамінаў старажылы в. Пінкавічы Хіхлюк Марыі Радзіёнаўны.
З 1921 па 1939 год змест школы там знаходзілася Пінскае лясніцтва. У 1941 г. немцы зноў размясцілі ў будынку школу, якая дзейнічала і пасля вайны да сярэдзіны 80-х гадоў.
У канцы 1988 года паўстала пытанне, што ж рабіць з будынкам і яго участкам зямлі. Мясцовая ўлада імкнулася ўсё прадаць. Супраць гэтага выступіў мовазнавец, аўтар шэрагу кніг пра Пінскі р-н, публіцыст Іван Іосіфавіч Калоша і яго сябр гісторык, удзельнік ВАВ Новік Мікалай Уладзіміравіч. Яны сабралі подпісы супраць продажу будынка і за народныя сродкі пачалі будаўніцтва музея. Доўгія тры гады І.І. Калоша і М.У. Новік збіралі гістарычны матэрыял, вялі размовы з вучнямі Коласа, шукалі сшыткі ў якіх ставіў адзнакі Колас і інш.
У лістападзе 1990 года адбылося ўрачыстае адкрыццё музея Я. Коласа ў Пінкавічах. З 1990 па 2003 год І.І. Калоша быў дырэктарам, а М.У. Новік дапамагаў яму весці экскурсіі.
Сярод жыхароў Пінкавіч і зараз ходзіць паданне, як Колас з мясцовым папом паругаўся. Справа была ў далёкім 1905 годзе. Сям’я Лояў хрэсціла свайго сына Паўла. На такое свята, безумоўна, запрасілі папа і настаўніка. І вось, калі Колас выпіў не першую чарку пачаў спрэчку з папом. Старажылы адзначаюць, што Якуб Колас праўду казаў, але вельмі рэзка і крыўдзіў папа, а той у сваю чаргу напісаў “заяву” на Коласа ў паліцыю.
Шмат цікавага аб жыцці Якуба Коласа ў Пінкавічах можна было б пачарпнуць з кнігі І.І. Калошы, але ёй адмаўляюць у друку...
Дзмітрый КІСЕЛЬ