DataLife Engine > Политика > Джордж Буш заклікаў вызваліць Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў
Джордж Буш заклікаў вызваліць Аляксандра Казуліна і іншых палітвязьняў5 июня 2007. Разместил: Iharok |
Выступаючы ў Празе на міжнароднай канфэрэнцыі “Дэмакратыя і бясьпека”, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заклікаў да неадкладнага вызваленьня палітычных зьняволеных у розных краінах сьвету. Як паведаміла “Радыё Свабода”, першым у шэрагу імёнаў Буш назваў былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Казуліна.Аляксандра Казуліна асудзілі на 5,5 гадоў зьняволеньня за арганізацыю масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2006 годзе. Шэраг міжнародных праваабарончых арганізацыяў заявілі, пра палітычныя матывы перасьледу Казуліна. Нагадаем таксама, што пасьля сёньняшніх перамоваў з кіраўніцтвам Чэхіі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш высока ацаніў дзеяньні чэскіх уладаў, якія разам са Злучанымі Штатамі падтрымліваюць іншадумцаў у Беларусі і іншых краінах сьвету. Паводле ягоных словаў, Чэская Рэспубліка такім чынам дае ім шанец адчуць перавагі дэмакратыі і вольнага грамадзтва: "Мы хочам працаваць разам зь іншымі, каб данесьці перавагі свабоды да тых, хто яе не мае. Дзякуй вялікі ўраду Чэхіі за падтрымку тых, хто ня мае магчымасьці выказвацца ад свайго імя -- ці гэта іншадумцы ў Беларусі ці на Кубе," -- заявіў Джордж Буш. |