Кангрэс дэмакратычных сілаў скончыўся прыняцьцем памяркоўнае стратэгіі, якая прадугледжвае элемэнты супрацоўніцтва з уладамі і ня ставіць задачай далучэньне да Эўрасаюзу. Сустаршынямі Палітычнай рады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў сталі Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Анатоль Лябедзька, Анатоль Ляўковіч. Нязгодны з прынятай стратэгіяй Аляксандар Мілінкевіч ад пазыцыі сустаршыні адмовіўся.