
Як гаворыцца ў сумеснай заяве арганізацый, таксама ўсяго толькі чатыры краіны з 15 прэтэндэнтаў годныя месца ў Радзе – Данія, Італія, Нідэрланды і Славенія. Прысутнасць у ім яшчэ сямі краін – Балівіі, Індыі, Інданэзіі, Мадагаскара, Нікарагуа, Філіпін і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі – "сумнеўная".
14 з гэтых 15 краін павінны 17 траўня заняць вакантныя месцы ў Радзе ААН па правах чалавека, па штогадовай ратацыі. Тры краіны сярод "годных" прадстаўляюць Заходнюю Еўропу, адна "годная" і адна "нягодная" – Славенія і Беларусь, адпаведна, – Усходнюю Еўропу.
Захад раней хацеў замяніць Беларусь на Боснію, аднак Любляна катэгарычна запрацівілася такой магчымасці, прыстрашыўшы зняць сваёю кандыдатуру ў выпадку вылучэння Сараева.
Рада ААН па правах чалавека замяніла летась Камісію ААН па правах чалавека, якая існавала доўгія гады, на прапанову тагачаснага генеральнага сакратара ААН Кофі Анана. Камісію, у прыватнасці, папракалі ў залішняй палітызацыі яе працы і у тым, што яна глядзіць скрозь пальцы на парушэнні правоў чалавека ў краінах, якія развіваюцца; адным з азначэнняў папярэдніцы Рады было "машына па асуджэнні Ізраіля". Новы орган у гэтым сэнсе, зрэшты, мала адрозніваецца – з 12 рэзалюцый, прынятых Радай, 9 прысвечаныя асуджэнню габрэйскай дзяржавы, астатнія тры – сітуацыі ў суданскай правінцыі Дарфур, паведамляе Reuters.