MyPinsk.com
  Пинский информационно-развлекательный сайт
Пинск Hi-Tech
Сайт Культура
Республика Спорт
В мире Отдых
Персона Юмор
Политика Разное
Аналитика Все
Календарь
«    Май 2007    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Общение
Справочная
История
Погода
Яндекс.Погода
Статистика



Вход на сайт
Логин
Пароль
 
Партнеры
Шэсьце івалідаў-вазочнікаў да Адміністрацыі прэзыдэнта
• Новость добавил: Iharok
• Категория: В республике
• Дата публикации: 5 мая 2007
• Просмотров: 8485
Версия для печати
Мітынг інвалідаў-вазочнікаў на плошчы Бангалор пачаўся ў 11:00. Каля 60 яго ўдзельнікаў ухвалілі зварот да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам “спыніць распачатую кампанію генацыду інвалідаў”. Удзельнікі акцыі выступаюць супраць унясеньня зьменаў у закон “Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Беларусі”. Яны перакананыя, што верагоднае зьмяненьне закону пагоршыць стан інвалідаў, “зробіць іх беспраўнымі і безабароннымі”.

У 11:45 інваліды-вазочнікі пачалі рухацца да Адміністрацыі прэзыдэнта (вул.Маркса, 38), каб перадаць зварот, прыняты на мітынгу. Частка ўдзельнікаў мітынгу скіравалася да Адмінстрацыі на сваіх машынах. У раёне Кастрычніцкай плошчы ДАІ заблякавала гэтыя машыны і не дазваляла пад'ехаць да будынку.

Тым часам інваліды, якія ехалі да Адміністрацыі на сваіх вазках, выехалі на праезную частку. Яны не змаглі спусьціцца ў падземны пераход ля Камароўскага рынку, бо ён не прыстасаваны для вазкоў. Побач не было супрацоўнікаў ДАІ, каб перакрыць рух транспарту. Інваліды ня мелі ніякай сымболікі — толькі налепкі на сьпінах: чалавек у інвалідным вазку, перакрэсьлены надпісам “дыскрымінацыя”. Міліцыянты папярэдзілі інвалідаў-вазочнікаў, што за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці яны будуць адміністрацыйна пакараныя. Супрацоўнікі МУС загадалі зьехаць з праезнай часткі праспэкта Незалежнасьці на ходнікі. Удзельнікі шэсьця падпарадкаваліся.

А 13-й, на пад’ездах да Адміністрацыі, ля цырку, спэцназ заблякаваў іх калёну. Удзельнікам шэсьця загадалі зварочваць з праспэкту Незалежнасьці. У дварах суседніх будынкаў відавочцы бачылі аўтазакі й міліцэйскія машыны. Але празь дзесяць хвілінаў рух інвалідаў да Адміністрацыі аднавіўся.

Наступны раз спэцназ спыніў інвалідаў-вазочнікаў проста ля буынку Адміністрацыі прэзыдэнта. Туды сама пад'ехала 3 машыны зь міліцыяй. Спэцназаўцы казалі ўдзельнікам шэсьця, што сёньня – непрыёмны дзень, што гэта рэжымны аб'ект і знаходзіцца тут забаронена.

Аднак пасьля ім было дазволена перадаць пэтыцыю. Чыноўнікі на чале з начальнікам прыёмнай Пятром Катушкіным паведамілі, што гатовыя прыняць 5 чалавек. І тут паўстала новая праблема: удзельнікі шэсьця не маглі патрапіць у прыёмную Адміністрацыі, бо дзьверы прыёмнай - вельмі вузкія. Туды нельга ўехаць на вазку. Давялося выклікаць сьлесара, каб адчыніў другую створку дзьвярэй. Тым часам Міліцыя забараніла відэаздымкі ля будынку Адміністрацыі.

У прыёмнай інваліды былі каля гадзіны. У 14.55 яны пакінулі будынак.


Источник - Наша Ніва
Ваши комментарии
 Написал: Iharok (6 мая 2007 11:56)
Яшчэ ёсьць цікавыя здымкі гэтага шэсьця на сайтах... Вось напрыклад Хартыі: http://www.charter97.org/bel/news/2007/05/05/adm
 Написал: алекс (7 мая 2007 01:16)
Читали,видели.
Им повезло больше- они заявили о себе и причем громогласно.
Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 60 дней со дня публикации.
Новое на форуме
Телефон
Телефоны
Минск - Пинск, Пинск - Минск
Ищу того кто знает город Пинск
Спутниковый кардшаринг от 1$ в месяц
Продам электронную книгу Nook Simple Touch
Гiсторыя Беларусi
Продам компьютер
Ads. Реклама
Продам видекарты gf7900;radeon 4870 (1gb) +fsp (450wt)
Лента комментариев
В Пинске «заминировали»… станцию скорой медицинской помощи4
В Пинске восстановят костел Карла Баромея3
Из Пинской школы-интерната опять сбежал воспитанник9
Российский МИД хочет оставить Лукашенко без рейтуз5
За четыре месяца этого года в Пинске задержано в два раза больше нетрезвых подростков, чем в прошлом4
В Пинске один неработающий порезал ножом второго4
Международные соревнования по большому теннису прошли в Пинске11
Пинский горисполком просит сообщать о проблемах с наличностью в банкоматах3
Фестиваль"Сиреневая ласточка" в четвертый раз пройдет в Пинске в конце мая1
Пинские школьники стали призерами республиканского конкурса эссе «Мы выбираем путь»7
Реклама

Партнеры
Вадим Диваков - Профессиональный фотограф. Фото на свадьбу

© MyPinsk.com 2001 — 2012 г.

Внимание: Администрация сайта «MyPinsk.com» не несет ответственности за
материалы, опубликованные в разделах:
«Новости», «Реклама», «Форум», «Журналы»

Перепечатка информации допускается только при наличии активной индексируемой ссылки на сайт