| • А.Казулін: “Пасьля візыту паслоў да мяне ставяцца больш жорстка” |
|
 Аляксандра Казуліна ў віцебскай калёніі наведаў адвакат Зьміцер Гарачка. 3 траўня Аляксандра Казуліна наведаў у калёніі ягоны новы адвакат Зьміцер Гарачка. Паводле зьвестак, якімі ён падзяліўся з дачкой палітыка Юліяй, Аляксандар Казулін па-ранейшаму мае праблемы са здароўем. “Ён сказаў, што выглядае тата нармальна, але сам кажа, што яшчэ адчувае сябе слабым. Прыкладам, яму цяжка падцягнуцца на папярочыне. Аднаўленьне пасьля галадоўкі яшчэ працягваецца. Яшчэ ён сказаў, што пасьля таго, як яго наведалі амбасадары, стаўленьне да яго адміністрацыі зьмянілася — рэжым стаў больш жорсткім”, — паведаміла Юлія Казуліна. |
Просмотров: 12316 Комментарии (4) Добавил: nightwolf |