У блiжэйшыя некалькi гадоў у Беларусi плануецца скасаваць iнстытут прапiскi, паведамiў мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў на калегii ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
"Iнстытут прапiскi будзе скасаваны. Гэта агульнасусветная тэндэнцыя, звязаная з мабiльнасцю грамадзян, якiя ўсё часцей перамяшчаюцца ў сувязi са зменай месцаў работы", — сказаў мiнiстр. У той жа час ён адзначыў, што нейкая форма рэгiстрацыi грамадзян у нашай краiне прысутнiчаць усё ж будзе.
"Пераход да iншых метадаў улiку нiхто не заўважыць. Ва ўсiх сваiх рашэннях будзем кiравацца тым, каб не ствараць якiх-небудзь нязручнасцяў грамадзянам: прапiска i рэгiстрацыя будуць прымяняцца паралельна. Плануецца, што па меры таго, як грамадзяне будуць мяняць свае пашпарты, прапiску заменiць рэгiстрацыя", — сказаў Уладзiмiр Навумаў. Паводле яго слоў, гэты працэс пачнецца не раней, як праз адзiн-два гады.