MyPinsk.com
http://www.radioba.by/
  Пинский информационно-развлекательный сайт
Пинск Hi-Tech
Сайт Культура
Республика Спорт
В мире Отдых
Персона Юмор
Политика Разное
Аналитика Все
Календарь
«    Июнь 2006    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Общение
Справочная
История
Наша кнопка



Погода
Яндекс.Погода
Статистика

Akavita




система мониторинга доступности web сайта
Browse Happy logo
Вход на сайт
Логин
Пароль
 
Партнеры
oriflame
Krou: "Штурхайце вашых арганізатараў каб хутчэй нас запрашалі. Yo!"
• Автор: HAN
• Категория: Персона
• Дата публикации: 22 июня 2006
• Просмотров: 1291
Версия для печати
Ніколі не з’яўляўся вялікім аматарам РЭПу, аднак не так даўно адкрыў для себя вельмі цікавы гурт – “Чырвоным па Беламу”. А назіраючы за тым, як “ЧпБ” набірае папулярнасць, немагчыма было б прайсьці міма і не пазнаёміць нашых наведвальнікаў з ім. Ну што ж... “Чырвоным па Беламу”, спецыяльна для MyPinsk.com

пра “Чырвоным па Белым”

- Растлумачце калі ласка назову гурту. І як яна з’явілася?

Krou: Цяжка нам растлумачыць назоў, яго трэба проста разумець. Найлепш, услухвайцесь у нашыя тэксты, у іх ёсць адказы на шмат пытанняў. “Чырвоным па Белым” навязвае да нашага нацыянальнага сцяга, таксама разумення пэўных спраў, пэўных рэчаў пра якія мы вам кажам.

-Калі з’явіўся гурт? З якой нагоды?

Krou: Спачатку не было гурта, быў праект і назва яму “Чырвоным па Беламу”. Праект нарадзіўся восенню 2004, праіснаваў да весны 2006. У тым часе з’явіліся маладыя здольныя выканаўцы, якія даказалі сваю вартасць. З імі я пачаў супрацаваць. У мяне ўжо даўно ў плянах было пашырыць састаў ЧпБ да некалькіх МС і знайсці прафісійнага DJ’а. З пачаткам нашай супрацы праект пераўтварыўся ў гурт, так сама быў трохі зменены назоў. Вырашылі змяніць расейскую канцоўку, бо мала хто разумеў яе сэнс. Такім чынам гурт зараз назваецца “Чырвоным па Белым”.
Праект пачаў існаванне дзеля таго каб папулярызаваць беларускую мову ў асяроддзі маладых людзей, а таксама эдукаваць, тлумачыць ім сёняшнія рэалія.

-Колькі ў ім удзельнікаў. Ці можна як-небудзь дапамагчы гурту, альбо ўступіць у яго рады?

Krou: На гэты момант у гурце сталых удзельнікаў 5 асобаў, 4 МС і 1 DJ. Сярод МС: Krou, Realize, Zeman, Jaycop плюс DJ Spox. Дапамагаць – калі ласка. Папулярызуйце нашу музыку сярод вашых знаёмых. Таксама ўступайце да ЧпБ Crew. Магчыма з часам мы пашырым колькасць удзельнікаў гурта, тады можна будзе прабаваць уступіць у яго рады, але зараз гэта яшчэ не той момант.

-Хто з’яўляецца яго ўдзельнікам (без імёнаў, проста сацыяльны статус. Напрыклад: студэнты, школьнікі і г.д.).

Krou: ЧпБ, гэта розныя людзі. Ёсць і студэнты, ёсьць і тыя хто ужо скончыў навучанне. Мы рэпрэзэнтуем розныя асяроддзі. Ведаем праблемы і школьнікаў, і студэнтаў, і ўжо працуючай моладзі. Лічу, што менавіта таму маем так шмат прыхільнікаў. Моладзь у нашых тэкстах аднаходзіць свае праблемы, свае пачуцці, тое што іх хвалюе ў нашым грамадзтве, адчувае што мы клапацімся аб іх.

Zeman: Наконт статусу. Вось школу сканчываю, далей жадаю усе ж – такi студэнтам стаць. Няма анiякага жадання у армiю iсцi.

-На якой мове вы размаўляецце ў жыцці?

Krou: У Беларусі я размаўляю толькі па беларуску.

Zeman: Па большасцi на рускай. Мая сям’я па паходжанню амаль цалкам руская, сапрауднай беларускай крывi ва мне столькi ж колькi грэцкай, напрыклад. (Гэта не значыць, што яе няма!) Але я лiчу сабе беларусам. I адняць гэтага у мяне нiхто не здольны. Таму, калi са мной хтосьцi пачынае размауляць па-беларуску, я ахвотна адказваю яму тым жа. Гэта нават неяк натхняе. А бывае, што з сябрамi размауляю па-беларуску. Нiбыта паказваю сабе, што я ведаю гэтую мову. А увогуле, я iмкнуся шмат мовау ведаць, а лаяцца магу ажно на дванаццацi мовах! (смяецца)


Пра творчасць
Увеличить картинку

-Расскажыце крыху аб тэматыцы Вашай творчасьці: што, або хто яе натхняе?

Krou: Прасцей будзе сказаць, што тэматыка нашых тэкстаў, гэта сучасныя рэалія. Мы чытаем пра тое што набалела, аб тым з чым незгаджаемся. Улады гэта далёка не адзіная праблема ў Беларусі, тым больш яны не з’яўляюцца нашай музай. Сёняшнее кіраўніцтва краіны заслугоўвае столькі нашай увагі толькі таму, што мы не згаджаемся з яго палітыкай, з тым як яны адносяцца да гамадзян.
А натхняе мяне наваколле, мая Бацькаўшчына.

Realize: Перш-наперш натхняе тое, што легенд у беларускім Рэпе няма і каб ей стаць патрэбна пагрузіць ўсяго сабе ў музыку, зрабіць яе нечым падобным на зброю масавай паразы. Ёсць незадавальненне жыццем, якое і выліваецца на паперу ў выглядзе вершаваных радкоў.

Zeman: Есць у мяне мая кошка, яна муза. I яшчэ футбольны клуб Ювентус з Iталii. (усміхаецца) Калi вы тут наконт нейкiх дзяучын пытаеце, то я так скажу, што сапраудны Рэп гэта наурад цi той стыль, дзе дзяучына можа стаць музай.

-Колькі ў Вас ёсць ужо альбомаў? І дзе іх можна набыць. У прыватнасьці слухач з Пінску.

Krou: Дагэтуль два альбомы – “Актуальная Тэматыка” і “Вулічныя Байцы”. Зараз рыхтуемся да выдання трэцяга – “Крывавы Сакавік”, прысведчаны падзеям з сакавіка гэтага года. Акрамя альбомаў ЧпБ, я зараз падрыхтоўваю свой сольнік. У ім не будзе палітыкі, а проста добры, моцны RAP на беларускай мове.
Альбомы ЧпБ можна бесплатна спампаваць з нашай старонкі ў сеціве –
www.krou-cpb.com . Зараз ведуцца перамовы з лэйблам Volia Music наконт выдання першых двух альбомаў. А пакуль сачыце за навінамі на нашым сайце.

- Па Вашым тэкстам становіцца зразумела, што вы сапраўдныя патрыёты сваёй Радзімы. Яно і зразумела, але ж многія вашы тэксты, пэўна ж, не падабаюцца некаторым людзям. Ці не было спроб з боку ўлад знайсці вас? Ці як-небудзь паўздзейнічаць?

Krou: Спробы былі з пачатку дзейнасці праекта. Тады мала хто нас ведаў. Улады дзейнічалі па прынцыпу – знішчыць у зародку. Не атрымалася. Зараз таксама ёсць спробы але ўжо не так актыўныя, занадта вядомы зрабіўся гурт (усміхаецца).

- “ЧпБ” да нядаўняга часу лічыўся гуртом заканспіраваным, але ж 1-га траўня мы пабачылі вас на плошчы Бангалор. Гэта выхад з падполлля? І што пасля гэтага змянілася?

Realize: Не, гэта не выхад з падполля, гэта спроба данесці свае думкі і павесці за сабой пад нашым сцягам. Мы выступілі і паказалі, што няма чаго баяцца публічных выступленняў (быццам бы цябе са сцэны забяруць і пасадзяць), баяцца трэба свайго сумлення.

Krou: Згаджаюсь з Realize’ам. Гурту трэба паказвацца на публіцы, трымаць кантакт са сваімі слухачамі. Мы такія самыя музыкі, як і іншыя. Раней повадам таго, што мы не выступалі на адчыненых канцэртах было тое, што нам не давалі ўлады праводзіць нармальныя канцэрты. Зараз шмат чаго не змянілася ў гэтым пляне і датычыць гэта не толькі нас, а і іншых музыкаў. Проста калі на плошчы збяраецца некалькі тысяч асобаў рэжыму значна цяжэй рэагаваць.
Пасля канцэрта 1-га траўня змянілася тое, што зараз мы маем больш матывацыі. Няма нічога больш прыемнага, калі некалькі тысячная талпа спявае слова ў слова твае песні. Гэта вельмі заахвочвае да таго, каб працаваць далей.

-Кроў, вядома, што ты супрацоўнічаеш з Эўрапейскімі калегамі. Ці ёсьць нейкія сумесныя праекты, ці творы?

Krou: Так, ёсць і хутка вы іх пачуеце. У мяне добрыя кантакты з Польскімі выканаўцамі, таксама Расейскімі і Нямецкімі. Зараз наладжваюцца кантакты з ЗША. Гутарка ідзе пра вельмі вядомых выканаўцаў з выжэй пералічаных краін.

-Ты таксама вядомы як прамоўтар беларускага хіп-хопу за мяжой. Што цікавага ёсьць на гэтай ніве?

Krou: Хацеў бы адзначыць, што не на столькі беларускага, як беларускамоўнага Хіп-Хоп’а. Так як сказаў вышэй. Мне атрымалася зазнаёміць вядомых выканаўцаў у Эўропе са сваім рэпам. Ім вельмі цікава было пачуць “эгзатычную” мову з Беларусі. З гэтага атрымалась некалькі трэкаў. Насамрэч Хіп-Хоп гэта мова на якой мы размаўляем з нашымі аднадумцамі па ўсяму сьвету. Некаторыя замежныя рэперы ведалі пра такую краіну – Беларусь, але нічога болей. Пасля знаёмства са мной, з маім рэпам, іх пачало цікавіць, хацелі даведацца болей пра нашую Бацькаўшчыну.
Акрамя выканаўцаў, атрымалася зацікавіць і розныя фірмы накіраваныя на Хіп-Хоп асяродзі, з’явілася шмат карыстных кантактаў, знаёмств. Бізнас ёсць бізнас, фірмы шукаюць выхада на іншыя рынкі, мае заданне паказаць ім наш рынак, заахвоціць да ўвахода на яго. Не ад сёння вядома, што без грошаў цяжка развівацца. Выканаўцаў штурхаюць на перад спонсары, кантракты з лэйбламі і перад усім праца з якой яны могуць утрымацца. А што можа быць больш прыемнага як зарабляць сваёй музыкай, тым, што болей за ўсё любіш рабіць.

-... мабыць ёсьць нейкія пляны?


Krou: Пляны заўжды ёсць, некаторыя ўжо рэалізуюцца. Але на ўсё патрэбны час...

-Ці даеце вы калі-небудзь нейкія канцэрты?

Krou: Даем, дый даволі такі часта. Толькі нажаль мала ў нашай краіне, але гэта не з нашай віны. Запрашаюць нас на міжнародныя фэстывалі, буйныя Хіп-Хоп канцэрты. Я напрыклад, часта выступаю на канцэртах за мяжой, прысведчаных падзеям у Беларусі, ды й не толькі. Такім чынам гледачы ведаюць, што і ў нашай краіне ёсць рэп і адчувае ён сябе вельмі добра.

-Калі ў краіне ўсё зменіцца, ці будзе існаваць “ЧпБ”?

Realize: На мой погляд ЧпБ будзе існаваць да таго часу калі Беларусь не пераўтворыцца ў Утопію.Вядома , што такога быць не можа, не можа быць ніколі. Гэта значыць, што ЧпБ як апазіцыйны праект зменіць накіраванасць, але ноты незадавальнення не згубіць ніколі. Потым пад надпісам Чырвоным па Белым можна будзе ўбачыць людзей, якія далучацца да нас.

Krou: Я ўжо казаў гэта раней. ЧпБ гэта не толькі супраціў для сёняшніх уладаў, а парушэнне праблемаў якія не ўсе хочуць парушаць. Ніколі не будзе ідэальна, можа быць лепш, горш, але заўсёды будуць нейкія пытанні аб якіх трэба будзе казаць. Мы ў пэўным моманце зрабіліся голасам моладзі. Вядома мне, што і некаторыя лідары апазыцыі чулі нашыя трэкі, а і да іх мы таксама звярталісь у нашых трэках. Спадзяюся, што кожны слухач не залежна ці прыхільнік уладаў ці апазіцыі слухаючы нас будзе задумвацца. Да гэтага мы зараз імкнемся і будзем імкнуцца пасля пераменаў.

Jaycop: ЧпБ гэта не гурт, які існуе ў сувязі з якімі небудзь канкрэтыйнымі абставінамі, гэта настрой душы. Такі гурт як ЧпБ есць у кожным з нас і нават кожнай краіне, проста формы вымаўлення розныя, як і праблемы. Так што шукайце у сябе ЧпБ.

-Ці ёсьць у Вас нейкая мара, звязаная з творчасьцю?

Krou: Канешне ёсць! Стаць паважаным, вядомым і багатым дзякуючы сваёй творчасці. І гэта не жарт, а шчырая праўда. Мала таго, кожны музык аб гэтым марыць, толькі не ўсе маюць адвагу да гэтага прызнацца. Галоўнае толькі мець галаву на плячах і ўмела карыстацца з таго чым лёс цябе абдараваў. Таксама мару аб тым, каб з часам мець столькі моцы, каб вытрымаць тую адказнасць, якая спадае на плечы. Калі пачынае цябе слухаць хлапец ці дзяўчо не толькі з твайго раёну, а з усёй краіны і збіраецца такіх некалькі дзесяткаў тысяч, тады пачынаеш разумець, што трэба сачыць за кожным сказаным словам. Гэта вельмі цяжка псыхічна, але трэба трываць.

Zeman: А як жа ж! Беларускi Рэп зараз на такiм прыступку развiцця, што тут кожны можа стаць героем, бо нiжэй ужо няма куды, а вось кожная спроба узняць наш Рэп можа зрабiць з чалавека легенду гэтага стылю. Ну вось я i хачу такой легендай стаць. I у складзе ЧпБ, i у складзе Iмператара. А потым прывезцi у Беларусь MOP цi Supreme NTM, як арганiзатар на якi-небудзь фэст. Ня ведаю, цi варта гэта будзе рабiць з камерцыйнага боку, Але сапраудны Рэп ен як раз такi.

Jaycop: А я вось проста жадаю пісаць,каб мне у гэтым ніхто не перашкаджаў. А калі гэта у нашай краіне яшчэ і бабло дасць то чаму бы і не--не супраць развіцця Бел-шоу-Біза, карацей- не за гарамі і наш час!

Беларускі шоў-бізнэс.

-З кім з нашых музыкаў вы сябруеце? З кім хацелі б зрабіць супольны праект?

Krou: Саброўства – гэта вельмі моцнае і адказнае слова, якое забавязвае. Каб быць сябрам трэба шмат прайсці разам, а добрыя адносіны з кімсці гэта яшчэ не сяброўства. Так ці інакш, вельмі добрыя адносіны маю з Вольскім. Да сваіх бліскіх знаёмых магу з упэўненасцю залічыць Кіріка17 з гурта Termin X, так сама Стілла з StillOut. Маю добрыя адносіны з некаторымі музыкамі з IQ-48, B:N:, Recha, з Касяй Камоцкай, Пітам Паўлавым, Алезісам з N.R.M.у. Не магу не ўзгадаць польскага беларуса Sieńk’у з ZERO-85. Цяжкае пытянне шчыра кажучы, так усіх не ўзгадаеш. Насамрэч амаль з усімі маю добрыя адносіны акрамя трох асобаў – Памідораў, Корань і Вайцюшкевіч, але гэта доўгая гісторыя.
Супольныя праекты, з кім хацеў, з тым зрабіў... або раблю, або яшчэ зраблю (смяецца). Зараз пішам супольны трэк з Лявонам які ўвайдзе на трэці альбом ЧпБ.

Zeman: З Рэперамi нашымi. Андэграунд, канешне, нашая радзiма, нам з Яго не выйсцi. Iх iмёны вам наўрад цi чаго скажуць, ну, напрыклад, Лавр… Але пры падтрымцы Яны маглi б шмат чаго зрабiць. Нажаль, амаль нiхто з iх не робiць на беларускай мове. А праэкт супольны асабiста я хацеу бы зрабiць з Крамай.

-Кроў, немагчыма прайсьці міма, каб не запытацца пра твае ўзаемаадносіны з Лявонам Вольскім?

Krou: Лявон для мяне чалавек-легенда, якога я вельмі паважаю за ўсё, што ён зрабіў для Беларусі. Многія нават не ўяўляюць на колькі важна яго асоба ў гісторыі не толькі айчыннай музыкі, але і наогул краіны. Прыватна, вельмі пазытыўны мэн, з пачуццём спецыфічнага гумару (усміхаецца).

-Што вы можаце сказаць пра вашых калег па Хіп-Хоп цэху? IQ-48, “Нестандартный Вариант”, “Партызанская школа” і інш.?

Krou: Я не ведаю з якога яны “цэху”, але напэўна не з майго – Хіп-Хоп’а. Я вельмі кансэватыўны ў гэтым пытанні. Rap, гэта RAP! А не нейкія саксафоны з funk’авай перкусіяй як у IQ48, або папсовымі прыспеўкамі, як у НВ. Што тычыцца Партызанскай Школы, дык у іх пакуль толькі адзін трэк у стылістыцэ Хіп-Хоп’а.
Прыватна, з IQ48 толькі з Косцікам, басістам маю добрыя адносіны, з іншымі нейтральныя. Наогул мне вельмі падабаецца іх музыка, слухаю з вялікай прыемнасцю, але калі лаcка не называйце гэта Хіп-Хоп’ам. Нестанду перастаў паважаць пасля таго, як яны выступілі на гэтых смешных канцэртах “За Беларусь”. Што тычыцца іх “папсовасці”, дык ёсць у гэтым і свае плюсы. Яны прыцягіваюць да сапраўднага Хіп-Хоп’а людзей якія раней бы ім вогуле не зацікавілісь. З Партызанскай Школай маю выдатныя адносіны. Асабліва з Міхасём, які менавіта і чытаў у трэку “Не!”, таксама Максам і Франкам, мэнаджарамі праекту. Вогуле лічу, што вучні Беларускага Ліцэя гэта будучая эліта нашай краіны. З “іншых” застаўся толькі Памідораў, а пра яго я вогуле нічога не буду казаць, ён не варты маіх слоў, ды й так хіба ўсе ведаюць што я аб ім думаю.

Zeman: Мы зусiм iншыя. Я не гавару – лепшыя цi горшыя – проста iншыя.

Jaycop: У мяне няма такіх калег, мабыць пацаны яны і добрыя, але ж музло яны робяць не ў маім фармаце. Ну што яшчэ казаць- людзям спадабаецца

-Паліна Смолава. Эўрабачанне...


Zeman: А мы тут з якога боку? Не хапала яшчэ мяне на Эурабачаннi…

Krou: Спачатку вельмі злаваўся за тое як яна скампрамітавала Беларусь. Пазней астудзіўся і зразумеў, што перад усім яна скампрамітавала сябе. Што тут яшчэ сказаць?! Замест таго каб быць непаўтарымай, яна была такая самая як і 1368 (умоўна) іншых “зорачак” на працягу ўсёй гісторыі гэтага “конкурса”.

Jaycop: А я бы сганяў на Эўрабачанне тым болей з такой як Смолава.

DJ Spox: A kto to kurwa jest? (з польск. - А хто гэта б*** такі?) (смяецца)



Крыху пра Пінск


-Ці сутыкала вас жыццё калі-небудзь з Пінскам?

Krou: Так, мяне сутыкала, прыходзілася калісці карыстацца запалкамі з Пінска (смяецца). Жартую, насамрэч ніколі не быў у Пінску, вельмі хочацца паглядзець ваш горад, жыхароў. Маю спадзеванне, што хутка наведаемся да вас.

Zeman: Запалкамi вашымi карыстаюся i мэбля у хаце пiнская! (усміхаецца)

-Калі б Вас запрасілі выступіць у Пінск, ці згадзіліся б вы даць канцэрт пінскім аматарам РЭПу? І калі так, то якія для гэтага патрэбны ўмовы?

Krou: Дзіўнае пытанне, а чаму б не згадзіцца?! Умовы?! Усё вельмі проста, так як і ва ўсіх. Знайдзіце арганізатара, няхай да нас адклікнецца, а мы дашлем райдэр.

Zeman: А чаму б i не? Рэп у нас у дрэнным стане, таму не мая вялiкай рознiцы, цi то Мiнск, цi то Пiнск. Нават, менчукi нейкiя “зажравшиеся”, калi па-руску, бо лiчаць сабе вялiкiмi аматарамi, а насамрэч… У Мiнску цяжкая публiка.

-Што б вы хацелі сказаць Пінскім слухачам? Прыхільнікам рэпу? Проста наведвальнікам MyPinsk.com і патрыётам сваёй Радзімы?

Krou: Слухачам – слухайце далей, сачыце за навінамі, шукайце новых альбомаў і проста, шчыры беларускі дзяк за тое, што вы ёсць. Без вас, не было б і нас. Прыхільнікам рэпу – слухайце свае, беларускае. Толькі ад вас залежыць ці будзе на нашай зямлі развівацца беларускі, сапраўдны беларускі рэп ці кепская копія расейскага. Выканаўцы робяць музыку, у большасці для вас, таму вы ў праве ад іх патрабаваць. Наведвальнікам сайту – запрашаю да праслухоўвання нашых трэкаў, мабыць і вам спадабаюцца. Патрыётам – трывайце і не паддавайцесь. Вы нават не ўяўляеце колькі нас шмат, трэба толькі трымацца РАЗАМ!
Яшчэ слова жуналістам – турбуйце ўвесь час рэпераў пытаннем пра мову на якой яны чытаюць рэп, можа ўрэшце адумаюцца.

Zeman: Да усiм хачу сказаць: калi ты рэпер, то вывучай гэтую культуру, бо гэта не толькi стыль музыкi, гэта стыль жыцця… Слухайце Krs-One, MOP, Supreme NTM, Onyx, а не тое, што назавуць Рэпам па яшчыку цi на радыехвалях. Калi вы не рэпер, то не судзiце аб Рэпе па тым, што пабачылi, цi пачулi дзесьцi, бо сапраудны Рэп гэта музыка барацьбы, а не тлустых задаволеных сабой зорак. Патрыетам скажу так: прарвемся! Проста таму, што за намi прауда.

- Дзякуй за тое, што знайшлі час, спадзяюся, што мы хутка зможам пабачыць Вас на Піншчыне.

Krou: Дзяк і вам. Штурхайце вашых арганізатараў каб хутчэй нас запрашалі. Yo!

гутырыў HAN

Ваши комментарии
Написал: NeVl (23 июня 2006 00:14)
Хех....... ну вы блин даёте...............
Написал: Вацлаў Паспаліты (23 июня 2006 12:53)
Паважанае спадарства, гэта шуты! Іх патрэбна знішчыць грамадзянства, як і Смолаву, усіх акрамя сапраўдных беларусаў - Крамбамбулі, Л.Трубецкога і інш хлопцаў.
Написал: Axe (28 июня 2006 16:57)
CpB Ruulezzz!!! smile
Написал: AL (29 июня 2006 15:26)
ЧпБ - гэта i ёсць сапраудны рэп на роднай мове wink ...
Добавление комментария
Новое на форуме
MOTO_GP-2008
Музыка
Сегодняшний DDoS
Поздравления
авторская песня!
МОТОСЕЗОН-2008
Эльза приехала!
Заработай в Интернете.
Смешное видео
продаю маджесту.....250..
Реклама


Наши друзья

Сайт группы Кліч
Бизнес портал Беларусь XXI век

Сайт города Лида
Партнеры

© MyPinsk.com 2001-2008 г.
Работает на DataLife Engine

Внимание: Администрация сайта «MyPinsk.com» не несет ответственности за
материалы, опубликованные в разделах:
«Новости», «Реклама», «Форум», «Чат», «Журналы»

Перепечатка информации допускается только при наличии активной индексируемой ссылки на сайт