У Менску на тэрыторыі Вайсковай акадэміі адкрываецца помнік Феліксу Дзяржынскаму. Манумэнт зьяўляецца дакладнай копіяй помніка, што стаяў у Маскве каля будынку КДБ, але быў зьнесены пасьля правалу жнівеньскага путчу ў Маскве. Сёньняшнее апытаньне «Радыё Свабода» на вуліцах Менску: "Як вы ставіцеся да таго, што ў Менску зьявіцца яшчэ адзін помнік Дзяржынскаму?"
(Юнак: ) “Тое, што я пра яго ведаю зь ягонай біяграфіі й палітычнай дзейнасьці, мяне ня вельмі задавальняе. Таму, як і помнікі Леніну, і ўсю гэтую савецкую культуру, я не падтрымліваю”.
(Спадарыня: ) “Жалезны Фелікс — ён быў, і ён ёсьць. Ня ведаю, ці патрэбны нам гэты помнік, бо ён ужо ёсьць”.
(Спадар: ) “Думаю, што ён не патрэбны, бо калі Беларусь становіцца самастойнай дзяржавай, то навошта ёй гэтая цяжкая расейская спадчына?”
(Карэспандэнтка: ) “У Менску ўсталёўваюць помнік Дзяржынскаму. Што вы пра гэта думаеце?”
(Юнак: ) “Я ўвогуле ня ведаю, навошта гэта? Гэта ж кепскі дзядзька быў. НКВД — яно ж арыштоўвала й расстрэльвала людзей, шмат шкоды народу зрабіла. І навошта яму помнік ставіць?”
(Спадар: ) “Лічу, што паступілі правільна, і яму помнік трэба было ня сёньня ці заўтра ставіць, а шмат раней. Усё ж такі гэты чалавек зрабіў вельмі шмат у той час, вельмі шмат. У частцы раскрыцьця ўсялякіх бандаў і сваім асабістым удзелам, асабістай працай заслугоўвае таго, каб яму паставіць помнік. І для Беларусі ён шмат зрабіў. Я ўжо ня памятаю дакладных фактаў, але шмат што зрабіў для нас”.
(Юнак: ) “Ведаем, хто такі Дзяржынскі. І як ён сіротаў выкарыстоўваў для розных фатаздымкаў, і гэтак далей. Словам, я супраць такога помніка”.
(Юначка: ) “Гэтулькі асацыяцыяў нэгатыўных з гэтым імем зьвязана, з тым пэрыядам рэпрэсіяў, з рэпутацыяй КДБ. Можа, трэба было не Дзяржынскаму помнік ставіць, а які-небудзь больш нэўтральны выбраць”.
(Юнак: ) “Мы ведаем ролю Дзяржынскага, і думаю, што ня трэба ставіць. Бо гэта помнік таму часу, тым рэпрэсіям. І атрымліваецца, што мы вяртаемся да таго часу”.
(Юначка: ) “Калі ўжо вырашылі паставіць гэты помнік, дык паставяць. Відаць, камусьці гэта патрэбна”.
(Юнак: ) “Я думаю, што сорамна й агідна ставіць такі помнік у нас, у Беларусі. Мы ведаем пра 1930-я гады, у нас ёсьць Курапаты. І мне б не хацелася, каб яны паўтарыліся”.
Леня, ты забыл про самого главного! Про а.г.л.! Вот кому памятник нужен! (С фотографией))))
Написал: Jozef_Joco (26 мая 2006 09:22)
Mayak.....когда памятник звезде пленительного щасьця а.г.л. ставить будете с фотографией, обязательно позовите меня, я на саксе сыграю че нить, пива выпьем, покурим че нить и посмеёмся. Жыве Беларусь!!!
Написал: Вацлаў Паспаліты (26 мая 2006 11:38)
Паны, гэта яшчэ адзін паказ таго, якой хоча бачыць Лукашэнка краіну - паліцэйскай з буфернай канстытуцыяй. Патрэбна знішчыць усе помнікі савецкім дзеячам, так, як толькі пасля ІІ Сусветнай (1941-1945) у камуністаў адпала ідэя, што беларусы гэта ж тыя ркскія толькі крохі апалячаныя. Роль Дзяржынскага ў гэтым вельмі вялікая, бо яны суместна з Мясніковым, Чарвяковым і нават Жылуновічам жадалі знішчыць беларускую дзяржаву. Для таго, каб ставіць помнік, патрэбна даць ацэнку яго гістарычнай дзейнасці на кон карысці нашай Радзімы. На мой незалежны погляд патрэбна знішчыць помнікі: савецкім дзячам, як навукі, так літаратуры і палітыкі. На нашай зямлі павінны, каб вялічаліся помнікі : Вацлаву Ластоўскаму, Вацлаву Іваноўскаму, Янке Купале, Браніславу Тарашкевічу, Усеваладу Ігнатоўскаму, Кастусю Каліноўскаму, Адаму Гурыновічу, Аркадзю Смолічу. І.Сярадзе, Р.Астроўскаму. І.Ермечэнка. помнікі Радзівіллам і інш, толькі нацыянальным дзеячам! І Лукашэнка нават не заслугоўвае старонкі ў гісторыі, а то помнік!
Jozef_Joco В лесу на 5-ти летии майпинска ставили. Даже где-то фотографии должны быть))
Написал: Вацлаў Паспаліты (27 мая 2006 10:26)
Я без слоў .... і таму лепей адказаць, што я падтрымліваю спадара HAN.
Написал: КУЗЯ (27 мая 2006 10:45)
Не волнуйся, человек из России, реальные возможности и влмяние всех этих деятелей ничтожно. Попизд-ть на сайте - вот и все, что они могут!
Написал: Вацлаў Паспаліты (27 мая 2006 13:28)
Паны, я ўсё думаў, што народ сябе "вінтыкамі" не прызнае, але цяпер зразумеў, што яшчэ як прызнае і галоўнае тое, што ім гэта да спадобы! Навогуле, я Вацлаў Паспаліты даўно казаў, што на нашым сайце паявіліся агітатары-правакатары ад КДБ! Іба Чалавек з Расіі столькі памылак нарабіў у звінавальным тэксте, што з такім поспехам я магу напісаць на польскай мове ці на украінскай! Што ж датычыцца спадара Кузьмы, то каму-каму, а яму лепей фізічна працаваць, бо з разумнымі, навуковымі людзьмі патрэбна балакаць у адпаведнасці літаратурнай гаворкі! Таксама ж яшчэ Вы пан Кузьма да і астатнія павінны. каб ведалі, што ў беларускім краі існуе мага больш народных рухаў чым За Лукашэнку і супраць яго (апазіцыя). І ведайце апошняе :" Не бывае ў чалавека ўсё добрае ці ўсё дрэннае!" Таксама пан НАН, няўжо Вы прызнаеце, што Кузьма праў і падкрэслілі свой адказ за наступным: "как и некоторые...." Усяго добрага!
Написал: HJ (29 мая 2006 10:43)
Так же как и те , что думают не так как вы HAN не обязаны ни перед кем отчитываться. И не надо взращивать у людей чувство вины. Раз они не настолько "патрыеты", значит - это отстой. Этим вы только показываете собственную глупость и несостоятельность.
Написал: Вацлаў Паспаліты (29 мая 2006 14:12)
Спадар НГ вашай асобай сказаныя словы вымушаюць мяне казаць наступны вывад: " Вы той, хто не за Беларусь, а той хто за любую ўладу, а гэта значыць быў бы зараз Шушкевіч і Вы б былі за яго! я праў і Вашыя жалкія апраўданні ну нічога не стояць!
Написал: HJ (29 мая 2006 15:05)
Давайте обойдемся без националистического пафоса,Вацлаў Паспаліты!
Написал: Вацлаў Паспаліты (29 мая 2006 17:56)
Памятаеце пан НГ, я Вам казаў, што мы яшчэ сустрэнемся, але ж Вы адказалі, што нашыя размовы з Вамі гэта пыл і не дачаго добрага не давядзе. Памятаеце? А тут ніякага нацыяналістычнага пафаса няма і Вы вельмі добра ведаеце мяне спадар НГ. Дарэчы, Вы галасавалі за гімн Пінска?