MyPinsk.com
http://www.radioba.by/
  Пинский информационно-развлекательный сайт
Пинск Hi-Tech
Сайт Культура
Республика Спорт
В мире Отдых
Персона Юмор
Политика Разное
Аналитика Все
Календарь
«    Февраль 2004    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
Общение
Справочная
История
Наша кнопка



Погода
Яндекс.Погода
Статистика

Akavita




система мониторинга доступности web сайта
Browse Happy logo
Вход на сайт
Логин
Пароль
 
Партнеры
oriflame
Скандал вакол вынікаў галасаваньня конкурсу "Эўрабачаньне-2004"
• Автор: mayak
• Категория: Культура и искусство
• Дата публикации: 3 февраля 2004
• Просмотров: 1804
Версия для печати
У Беларусі пачынае разгарацца скандал вакол вынікаў нацыянальнага фінальнага туру конкурсу "Эўрабачаньне-2004". Журы на падставе галасаваньня гледачоў БТ назвала пераможцам дуэт "Аляксандра і Канстанцін" з Барысава. На сайце ж дзяржаўнай кампаніі "Белтэлекам" зусім іншыя лічбы — пераважная большасьць галасоў аддазеныя сьпявачцы Натальлі Падольскай з Магілёва.

Яе сваякі зьбіраюцца праз суд дамагацца прызнаньня вынікаў галасаваньня несапраўднымі.

Пераможца нацыянальнага конкурсу "Эўрабачаньне-2004" быў вызначаны ўвечары 31 студзеня, пасьля трансьляцыі фінальнага туру. Паводле вынікаў тэлефоннага і Інтэрнэт-галасаваньня, перамог дуэт "Аляксандра і Канстанцін" (2313 галасоў). Яны й будуць прадстаўляць Беларусь у Турцыі. Іх дублёрам стала сьпявачка Натальля Падольская, якая паводле афіцыйнай вэрсіі атрымала 2213 галасоў. Аднак дзяржаўная кампанія "Белтэлекам" падае зусім іншыя вынікі галасаваньня: за Падольскую — 14506 тэлефанаваньняў, Максім Сапацькоў — 2610 галасоў, і толькі на трэцім месцы з 2260 галасамі "Аляксандра і Канстанцін".

Чаму так моцна адрозьніваюцца афіцыйны вынік ад лічбаў "Белтэлекаму", я вырашыў пацікавіцца ў гэтай кампаніі. Вось што паведамілі ў "Белтэлекаме":

(Супрацоўніца: ) "Рэч у тым, што "Белтэлекам" не прадастаўляў гэтай паслугі для правядзеньня інтэрактыўнага апытаньня. Яе прадастаўляла іншая кампанія, якая называецца "Тэлеком-Інфо". Гэта яны праводзілі з частковым задзейнічаньнем нашых тэхнічных сродкаў. Частку галасоў падлічвалі яны самі, частка галасоў падлічвалася на нашым абсталяваньні. Свае галасы яны перадалі, а нашыя — не".

А вось што сказаў з гэтай нагоды супрацоўнік фірмы "Тэлеком-Інфо":

(Супрацоўнік: ) "Вы ведаеце, па гэтым пытаньні ўвогуле ніякіх камэнтароў я не магу вам даць… Ці гэта "Белтэлекаму" зьвесткі, ці гэтыя зьвесткі прыдуманыя, я ня ведаю. Няма нікога, хто можа быць за гэта адказны і хто можа сказаць. У любым выпадку, ніхто вам нічога пакуль ня скажа".

Бацька сьпявачкі Натальлі Падольскай Юры быў вельмі абураны вынікамі падліку галасоў на БТ:

(Падольскі: ) "Я не выключаю падачы на гэтым тыдні ў суд пазову аб прызнаньні несапраўднымі вынікаў галасаваньня і звароту да генэральнага пракурора з просьбай прыцягнуць вінаватых да адказнасьці за махлярства. Мы зь Ягорам Рыбаковым знаёмыя ня першае дзесяцігодзьдзе. Гэты хлопец мне ўжо плаціў за маральныя страты па суду, калі быў карэспандэнтам у Магілёве. Я проста хачу паглядзець, як будуць разьвівацца падзеі…"

Юры Падольскі таксама гаворыць, што многія прыхільнікі таленту яго дачкі проста не маглі датэлефанавацца па вызначаных нумарах, каб прагаласаваць. Тое самае сьцьвярджаюць і прадстаўнікі Гомельскага аблвыканкаму. Яны лічаць галасаваньне неаб’ектыўным, бо многія жыхары Гомельскай вобласьці не змаглі прагаласааць за свайго земляка Максіма Сапацькова. Аднак патрабаваць перагляду вынікаў галасаваньня гомельскія ўлады ня будуць.

Сябра журы конкурсу і генэральны прадусар БТ Уладзімер Максімкаў адкідае ўсе гэтыя абвінавачаньні:

(Максімкаў: ) "Што тычыцца "Белтэлекаму", я такіх старонак магу зрабіць 15 Прычым, на кожнай будуць розныя пераможцы. Паколькі галасаваньне праведзенае ў жывым эфіры і перадаваліся зьвесткі, якія перадаваліся, я лічу, што гэта адзіны зафіксаваны на той момант вынік".

Пры гэтым спадар Максімкаў дадаў, што ніхто пераглядаць вынікаў галасаваньня ня будзе.

Альгерд Невяроўскі, Менск
Радыё Свабода

Ваши комментарии
Добавление комментария
Новое на форуме
MOTO_GP-2008
Музыка
Сегодняшний DDoS
Поздравления
авторская песня!
МОТОСЕЗОН-2008
Эльза приехала!
Заработай в Интернете.
Смешное видео
продаю маджесту.....250..
Реклама

Первый музыкальный канал - славянский базар, лучшие песни, новинки песен. One.by.
Купить смартфон Ноутбуки sony коммуникатор htc.
Санаторий солнечный Туры в США Украина анапа пансионат.

Наши друзья

Сайт группы Кліч
Бизнес портал Беларусь XXI век

Сайт города Лида
Партнеры
Андрей Пелогейко
Взлом аккаунтов.Взломать mail, взлом паролей почта.

© MyPinsk.com 2001-2008 г.
Работает на DataLife Engine

Внимание: Администрация сайта «MyPinsk.com» не несет ответственности за
материалы, опубликованные в разделах:
«Новости», «Реклама», «Форум», «Чат», «Журналы»

Перепечатка информации допускается только при наличии активной индексируемой ссылки на сайт